Уладзімір Фёдаравіч Ладысеў (, в. Дзяцель, — ) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1989). Прафесар (1990).

Біяграфічныя звесткі Скончыў Віцебскае мастацкае вучылішча, гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1967). Працаваў настаўнікам, выкладчыкам у БДУ. З 1979 працуе ў Міністэрстве вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР, Беларускім тэхналагічным інстытуце. З 1985 года — загадчык кафедры гуманітарных навук Акадэміі фізічнага выхавання і спорту, у 1996-2012 прафесар кафедры гісторыі Беларусі новага і навейшага часу БДУ.

Навуковая дзейнасць Даследаваў гісторыю міжваеннай Польшчы, нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі, дзейнасць палітычных партый і арганізацый. Аўтар прац «КПЗБ — арганізатар барацьбы працоўных за дэмакратычныя правы і свабоды (1934—1938)», «Насуперак волі народа» (абедзве 1976), «Шлях да свабоды: з гісторыі рэвалюцыйна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі ў 1919—1939 гадах» (1978), «У барацьбе за дэмакратычныя правы і свабоды» (1988), адзін з сааўтараў кнігі «Палітычныя партыі Беларусі» (1994).

Бібліяграфія КПЗБ — арганізатар барацьбы працоўных за дэмакратычныя правы і свабоды (1934—1938) / У. Ф. Ладысеў. — Мн., 1976. — 168 с. Насуперак волі народа : з гісторыі палітычнага банкруцтва беларускіх нацыяналістычных партый і арганізацый у Заходняй Беларусі (1934—1939 гг.) / У. Ф. Ладысеў. — Мн., 1976. — 76 с.

Літаратура Ладысеў Уладзімір Фёдаравіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. — Т. 4.: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн імя Петруся Броўкі, 1997. — С. 329.

Спасылкі Мазько, Э. Савецкая гістарыяграфія беларускага нацыянальнага руху ў міжваеннай Польшчы (20—30-я гг. ХХ ст.) / Э. Мазько // Гістарычны Альманах. — Т. 10. — 2004.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі