Катала́нская мо́ва (Català; таксама пашырана назва катало́нская мо́ва) — адна з раманскіх моў, уваходзіць у склад ібера-раманскай падгрупы. Родная мова каталонцаў.

Пашырана ў Іспаніі (аўтаномныя вобласці Каталонія, Валенсія, Балеарскія астравы), Францыі (гістарычная вобласць Русільён, дэпартамент Усходнія Пірэнеі), Андоры і ў горадзе Альгера (востраў Сардзінія, Італія). У Валенсіі каталонская мова называецца таксама валенсійскай (valencià).

Мае 2 групы дыялектаў: усходнюю (барселонскі, балеарскі, русільёнскі, альгерскі) і заходнюю (лерыданскі, валенсійскі).

У фанетыцы складаны кансанантызм, варыятыўнасць фанем, у марфалогіі і лексіцы блізкасць да аксітанскай (правансальскай) мовы.

Асаблівасць каталанскай мовы — наяўнасць асаблівых форм абвеснага ладу (vaig cantar — «я спяваў»). У сінтаксісе і лексіцы моцны ўплыў іспанскай мовы.

Першыя помнікі пісьменнасці датуюцца XI—XII ст. З сярэдзіны XIII ст. развіваецца літаратурная мова, у яе аснове барселонскі дыялект. Пісьменнасць на аснове лацінскага алфавіта.

Літаратура Каталанская мова // С. 169. Нарумов Б. П. Каталанский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — : «Советская энциклопедия», 1990. — С. 215.

Спасылкі Diccionari Invers de la Llengua Catalana

Катэгорыя:Мовы Андоры Катэгорыя:Мовы Іспаніі Катэгорыя:Мовы Францыі