Першая бітва за Дэрну — эпізод лівійскага канфлікту, калі паміж войскамі падкантрольнымі Палаце прадстаўнікоў, і ісламіскімі баевікамі вяліся баі за горад Дэрна.
Баявыя дзеянні Акупацыя ІДІЛ 5 кастрычніка 2014 года шэраг радыкальных груповак Дэрны, якія кантралявалі горад, аб’ядналіся і заявілі аб сваёй прыхільнасці ІДІЛ. Пасля прысягі на вернасць «халіфату» больш за 60 тачанак, запоўненых баевікамі, праехалі па горадзе, правёўшы «парад перамогі». 30 кастрычніка адбыўся афіцыйны сход дэрнскіх радыкалаў, на якім баевікі сабраліся, каб даць клятву вернасці Абу Бакру аль-Багдадзі на гарадской плошчы.
Авіяўдары 12 лістапада 2014 года знішчальнікі лівійскіх ВПС нанеслі авіяўдар па Дэрне, магчыма, у адказе на тэракты ў Бенгазі, Табруку і аэрапорце Labraq. Шэсць баевікоў былі забіты і 20 паранены. Згодна з Human Rights Watch, некаторыя жыхары пакінулі горад напярэдадні абвешчанага наступлення ўзброеных сіл на Дэрну. Загад для лівійскай арміі аб наступденні на Дэрну быў дадзены 6 снежня. Тады вайсковыя падраздзяленні адваявалі некалькі вёсак і дарог, якія вядуць у горад. Са снежня амерыканскія беспілотныя самалёты пачалі здейсняць разведавальныя палёты з італьянскіх баз над Дэрнай. З 25 сакавіка 2015 года ўрад ППЛ у Табруку абвясціў, што пачынае наступленне на горад, каб выгнаць ІДІЛ і іншыя групы баевікоў адсюль.
15 лютага Ісламская дзяржава апублікавала відэа, дзе баевікі абезгалоўліваюць 21 хрысціяніна з Егіпта. У адказ егіпецкія ВПС разбамбавалі арсенал тэрарыстаў у Дэрне, падчас чаго загінула 50 баевікоў. Ваенныя самалёты, якія дзейнічалі па загадзе ППЛ, таксама ўдарылі па пазiцыях радыкалаў у каардынацыі з ВПС Егіпта.
13 лістапада ЗША здзейснілі паветраны ўдар па Дэрне, забіўшы лідара Ісламскай дзяржавы ў Лівіі Абу Набіла аль-Анбары, які з 2004 па 2010 гады ўзначальваў «Аль-Каіду» ў Іракскай вайне. Гэта была першая ваенная акцыя супраць ІДІЛ з боку ЗША на тэрыторыі Лівіі.
Гарадскія баі У сакавіку 2015 года Лівійская нацыянальная армія пачала аблогу Дэрны, рыхтуючыся да штурму. Да мая аперацыя па вызваленні горада апынулася пад пагрозай зрыву з-за спрэчак паміж камандзірамі ЛНА і берберскімі плямёнамі.
Савет маджахедаў шуры, які выступаў супраць ІДІЛ, у чэрвені 2015 года пачаў наступленне на сілы «халіфату» пасля забойства джыхадзістамі двух сваіх лідараў. Пасля некалькіх дзён сутыкненняў маджахеды змаглі выцесніць ІДІЛ з большай часткі горада. Да ліпеня 2015 года апошнія баевікі Ісламскай дзяржавы ў Дэрне былі выгнаны з горада і адступілі на ўскрайкавы раён Аль-Вэлюм, дзе працягваліся сутыкненні з маджахедамі. У красавіку сілы ІД былі цалкам выбіты з горада. Пасля гэтага Савет шуры пераключыўся на барацьбу з падраздзяленнямі ЛНА, якіх таксама ўдалося разграміць.
Дэрна Катэгорыя:Канфлікты 2015 года Катэгорыя:Канфлікты 2014 года Катэгорыя:Канфлікты 2016 года