Клеапа́тра VII Філапа́тар (, 69 — 30 гг. да н.э.) — апошняя царыца эліністычнага Егіпта з македонскай дынастыі Пталемееў (Лагідаў). Дачка Пталамея XII.
Біяграфія
Услаўлена дзякуючы драматычнай гісторыі кахання да рымскага палкаводца Марка Антонія. У гады яе кіравання Егіпет быў заваяваны Рымам, сама Клеапатра скончыла самагубствам, каб не стаць палонніцай першага рымскага імператара Актавіяна Аўгуста. Клеапатра стала адным з найбольш папулярных антычных персанажаў у кінастужках і літаратурных творах.
Дзеці
Пталамей XV Цэзарыён, Аляксандр Геліяс, Пталамей Філадельф, Клеапатра Селена II
Катэгорыя:Пталамеі Катэгорыя:Царыцы Старажытнага Егіпта Катэгорыя:Кіраўнікі Афрыкі I стагоддзя да н.э. Катэгорыя:Постаці Старажытнага Рыма Катэгорыя:Манархі-самазабойцы Катэгорыя:Самазабойцы, якія прынялі яд Катэгорыя:Персанажы «Боскай камедыі» Катэгорыя:Ахвяры жывёл Катэгорыя:Братазабойцы