Воіслаў Шэшэль (, , Сараева, СФРЮ) — сербскі палітык-нацыяналіст, лідар Сербскай радыкальнай партыі з 1991 года. Доктар юрыдычных навук (1976). Чатыры разы быў кандыдатам на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Сербія. Віцэ-прэм’ер Урада Рэспублікі Сербія (1998—2000), мэр горада Земун (1996—1998).

Больш за 11 гадоў знаходзіўся ў камеры папярэдняга зняволення турмы Гаагі ў якасці абвінавачанага судовага працэсу Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі (МТБЮ). У 2009—2012 гадах МТБЮ тройчы выносіў Шэшэлю абвінаваўчыя прысуды па другасных справах. Шэшэль знаходзіўся ў КПЗ з 24 лютага 2003 года, што, на думку суддзі МТБЮ Жан-Клода Антанецці, з’яўляецца сусветным рэкордам для развітых краін. 12 лістапада 2014 года ўмоўна вызвалены з папярэдняга зняволення па стане здароўя і вярнуўся ў Бялград, а 31 сакавіка 2016 года быў цалкам апраўданы Міжнародным крымінальным трыбуналам па былой Югаславіі. У красавіку 2018 года апраўдальны прысуд быў адменены, Шэшэлю прысудзілі 10 гадоў турмы, але залічылі 12 гадоў, праведзеных раней пад вартай.

Спасылкі

BBC News. 2007-11-07. «Profile: Vojislav Šešelj» Centre for SouthEast European Studies. 2006-04-16. ICTY indictment against Vojislav Šešelj. International Criminal Tribunal for the Former Yugoslavia (ICTY). Vojislav Šešelj’s indictment ICTY Tribunal Update. 2005-11-04. No. 428. revels in court theatrics. Institute for War and Peace Reporting (IWPR). ICTY Tribunal Update. 2009-02-20. No. 589. «Lawyer Warns Šešelj Trial May Collapse». (IWPR) Šešelj, Vojislav. Interview on Serbian television via YouTube

Катэгорыя:Выпускнікі Бялградскага ўніверсітэта Катэгорыя:Дактары юрыдычных навук Катэгорыя:Абвінавачаныя Міжнародным трыбуналам па былой Югаславіі Катэгорыя:Удзельнікі Баснійскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі вайны ў Харватыі Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Сербіі Катэгорыя:Кіраўнікі гарадоў Катэгорыя:Палітыкі Сербіі