Чадска-лівійская вайна — ваенныя дзеянні на тэрыторыі Чада з 1978 па 1987 год, у якіх былі задзейнічаны арміі Лівіі, СССР, Францыі і ўзброеныя сілы розных партый Чада. Канфлікт працякаў на фоне чадскай грамадзянскай вайны.
Прычыны Матывацыяй лідара Лівіі М. Кадафі ўмяшання ў грамадзянскую вайну ў Чадзе, якая шла з 1965 года, сталі намеры вярнуць паласу Аўзу, вузкую паласу тэрыторыі паміж Чадам і Лівіяй, на якую Лівія прад’яўляла тэрытарыяльныя прэтэнзіі. Па дамове 1935 г. паміж Францыяй і Італіяй паласа адышла апошней, затым ў 1955 годзе быў заключаны дагавор паміж Лівіяй і Францыяй, па якому тэрыторыя перадавалася Парыжу. Пасля распаду французскай каланіяльнай імперыі паласа Аўзу перайшла да Чада. Акрамя таго, лівійская ідэя дзяржава мас прадугледжвала аб’яднанне ўсіх арабскіх дзяржаў і стварэнне саюзнай дзяржавы на поўдзень ад Лівіі, з перспектывай распаўсюджвання ўплыву Лівіі на ўсю Цэнтральную Афрыку, і паслабленне ўплыву ФранцыіЧадско-ливийский конфликт на Хронтайм.
Ход вайны Пачатак вайны 29 студзеня 1978 года армія Лівіі ўварвалася ў Паўночны Чад. Першая значная бітва паміж лівійска-паўстанцкімі войскамі і ўрадавай арміяй адбылася вакол Фая-Ларжо. Лівійцы, як здаецца, непасрэднага ўдзелу ў штурме не бралі; паводле схемы, якая ў далейшым стане традыцыйнай для гэтага канфлікту, яны забяспечвалі артылерыйскую, авіяцыйную і бранятанкавую падтрымку ўдарным групам паўстанцаў. У гэтай бітве Чад адтрымаў перамогуR. Buijtenhuijs, «Le FROLINAT à l'épreuve du pouvoir», p. 18.
Пасля гэтага лівійская армія сышла з Чада, аднак ў 1979 годзе адбылося новае ўварвання, якое таксама апынулася правальным.
У 1980 сутыкненні паміж урадавымі атрадамі і лівійскай арміяй і апазіцыйнымі сіламі аднавіліся. У кастрычніку 1980 лівійскія войскі з паласы Аўзу аказалі падтрымку атрадам паўстанцаў. Пасля меркавалася наступленне на поўдзень у кірунку сталіцыH. Metz, Libya, p. 261. Аперацыя пачалася 6 снежня сіламі ўдарнай бранятанкавай групоўкі, якая складалася з савецкіх танкаў Т-54 і Т-55; па непацверджаных сведчаннях, у аперацыі ўдзельнічалі ваенныя саветнікі з Савецкага Саюза і ГДР. Нджамена была захоплена 16 снежняJ. Wright, p. 132.
24 чэрвеня 1983 года аб’яднаныя сілы апазіцыі і Лівіі ўзялі Фая-Ларжо — асноўны апорны пункт урадавых войск у Паўночным Чадзе.
Аперацыя «Манта» 6 жніўня 1983 года ўрад звярнуўся па ваенную дапамогу да Францыі. Пад ціскам ЗША і франкамоўных краін Афрыкі 9 жніўня прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран абвясціў аб намеры спыніць Кадафі. Са жніўня 1983 па снежань 1984 французскія войскі разгарнулі ваенную аперацыю «Манта» супраць лівійскай арміі і мяцежнікаў. Французскім узброеным сілам удалося пераламаць ход вайны, адкінуўшы сілы апазіцыі і Кадафі далёка на поўнач, вызваліўшы Нджамену. Аднак пасля яны вымушаныя былі сысці з Чада, што прывяло да пагаршэння чадска-французскіх адносін. 18 лютага 1986 года сілы паўстанцаў пры падтрымцы лівійскіх танкаў атакавалі апорны пункт Куба-Аланга, размешчаны на поўдзень ад «чырвонай лініі». Гэта вымусіла французаў вярнуцца ў ЧадMario J. Azevedo «Roots of Violence: A History of War in Chad» — «Routledge»,1998. ISBN 90-5699-582-0..
Вайна «таёт» Са снежня 1986 па верасень 1987 праходзіла апошняя фаза вайны, якая атрымала назвы вайна «таёт». Этап названы ў гонар Toyota Hilux, трывалага рамнага джыпа, які выкарыстоўвалі ўзброеныя сілы Чада для мабільнага перамяшчэння войскаў у баях супраць лівійцаў.
У гэты час лівійская групоўка мела цалкам сучаснае на той момант савецкае ўзбраенне, уключаючы танкі Т-55, БМП-1, верталёты Мі-24, знішчальнікі МіГ-23, комплексы СПА. Асноўнай ударнай сілай УС Чада былі каля 400 пазадарожнікаў — у асноўным пікапаў Toyota Land Cruiser 40 і 70-й серый, узброеных СТРК Milan і безадкатнымі гарматамі.
Выкарыстоўваючы партызанскую тактыку з глыбокімі абыходамі і флангавым ўдарамі (пустынная мясцовасць падавала для гэтага добрую магчымасць), найвышэйшую манеўранасць і хуткаходнасць сваіх імправізаваных баявых машын, добрае веданне мясцовасці, чадцы разграмілі лівійскую групоўку.
Вынікі Пасля заканчэння вайны пытанне аб дзяржаўнай прыналежнасці паласы Аўзу па згодзе бакоў быў перададзены ў Міжнародны суд ААН. У адпаведнасці з рашэннем суда, вынесеным у 1994 годзе, паласа Аўзу з’яўляецца часткай ЧадаM. Brecher & J. Wilkenfeld, p. 95.
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Войны Лівіі Катэгорыя:Войны XX стагоддзя Катэгорыя:Войны Францыі Катэгорыя:Войны СССР Катэгорыя:Гісторыя Чада