«Shine» () — песня ў выкананні расійскага музычнага калектыву «Сёстры Талмачовы», з якой яны прадставілі Расію на конкурсе песні Еўрабачанне 2014.«Russia sends the Tolmachevy Twins to Copenhagen»«Russia: Tolmachevy Twins to Copenhagen!»«Russia: Tomalchevy Twins to Shine in Copenhagen» Аўтарамі песні з’яўляюцца Джон Балард, Ральф Чарлі і Джэрард Джэймс Борг. Рэліз песні адбыўся 19 сакавіка 2014 года. Рэліз музычнага відэа адбыўся 25 сакавіка 2014 года. Руская версія песні «Половина» была прадстаўлена 4 красавіка 2014 года. 7 мая 2014 года сёстры Талмачовы з песняй «Shine» выступілі ў першым паўфінале Еўрабачання і выйшлі ў фінал. Ён прайшоў 10 мая 2014 года, сёстры Талмачовы занялі 7 месца (6 месца паводле гледачоў і 8 паводле журы).

Спіс кампазіцый

Крытыка Арцемій Троіцкі ацаніў песню рэзка адмоўна: «жудасная, пафасная, занудная, у ёй няма нічога рускага».

Гл. таксама Расія на конкурсе песні Еўрабачанне 2014

Спасылкі Тэкст і пераклад песні на рускую мову

Катэгорыя:Поп-песні Катэгорыя:Песні на англійскай мове Катэгорыя:Філіп Кіркораў Катэгорыя:Песні Расіі на конкурсе Еўрабачанне Катэгорыя:Песні конкурсу Еўрабачанне 2014