Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2019 (29-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2019-га года.

Амаль адразу сярод лідараў у табліцы апынуліся «Смалявічы» і бабруйская «Белшына». Каманды здолелі захаваць сваё становішча і за некалькі тураў да фінішу забяспечылі выхад у Вышэйшую лігу, аднак лёс першага месца канчаткова вырашыўся толькі ў апошнім туры, перамога засталася за «Белшынай». У пачатку турніру сярод лідараў пэўны час ішлі рэчыцкі «Спадарожнік» і «Ліда», але пазней асноўную барацьбу за трэці радок павялі брэсцкі «Рух» і гомельскі «Лакаматыў». У выніку каманды набралі аднолькавую колькасць ачкоў, але па дадатковых паказчыках трэцім стаў «Рух». У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе «Рух» па пенальці перамог магілёўскі «Дняпро» і таксама атрымаў павышэнне.

Склад удзельнікаў Пасля часовага скарачэння ў 2018 годзе колькасці ўдзельнікаў лігі да 15 планавалася вяртанне да складу ў 16 каманд. Найлепшыя каманды Першай лігі 2018 («Славія-Мазыр» і «Энергетык-БДУ») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбылі «Смалявічы» і «Дняпро». Апошні клуб Першай лігі 2018 «Чысць» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2019 атрымалі «Рух» і «Крумкачы», якія змянілі назву на НФК.

Аднак, у лютым 2019 года стала вядома пра аб’яднанне магілёўскага «Дняпра» з мінскім «Промнем», які выступаў у Вышэйшай лізе. Аб’яднаная каманда пад назвай «Дняпро» пакінула за сабой месца ў Вышэйшай лізе, на вакантнае месца ў Першай лізе быў запрошаны рэчыцкі «Спадарожнік», які ў сезоне 2018 заняў 3-е месца ў Другой лізе. У сакавіку 2019 года была праведзена жараб’ёўка турніру для 16 каманд, аднак у красавіку жыткавіцкі ЮАС, не атрымаўшы ліцэнзію на ўдзел у Першай лізе, быў выключаны з удзельнікаў і перайшоў у Другую лігу. У Першай лізе такім чынам засталося 15 каманд.

30 студзеня 2019 года была ўведзена новая схема ратацыі: дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2019 наўпрост пакідаюць турнір, іх месца займаюць дзве найлепшыя каманды Першай лігі, а 14-я каманда Вышэйшай лігі праводзіць два дадатковых пераходных матчы з трэцяй камандай Першай лігі за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон. У Другую ж лігу з Першай выбывае адна каманда, а две найлепшыя каманды Другой лігі пераходзяць у Першую.

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам Клубы, якія папоўнілі Першую лігу «Смалявічы» (15-е месца ў Вышэйшай лізе 2018) «Рух» (1-е месца ў Другой лізе 2018) «Крумкачы» (2-е месца ў Другой лізе 2018) «Спадарожнік» (3-е месца ў Другой лізе 2018)

Клубы, якія пакінулі Першую лігу «Славія» (1-е месца ў Першай лізе 2018, выхад у Вышэйшую лігу) «Энергетык-БДУ» (2-е месца ў Першай лізе 2018, выхад у Вышэйшую лігу) ЮАС (10-е месца ў Першай лізе 2018, неатрыманне ліцэнзіі на сезон 2019 і пераход у Другую лігу) «Чысць» (15-е месца ў Першай лізе 2018, вылет у Другую лігу)

Перайменаванні клубаў «Крумкачы» змянілі назву на НФК (Мінск)

Клубы-ўдзельнікі

КлубГорадМесца ў сезоне 2018СтадыёнУмяшчальнасць Баранавічы Баранавічы 14 «Лакаматыў» 3750 Белшына Бабруйск 3 «Спартак»імя Пракапенкі 37001500 Граніт Мікашэвічы 8 «Палессе», Лунінец 3090 Лакаматыў Гомель 6 «Лакаматыў» 750 Ліда Ліда 4 «Старт»«Юнацтва» 29602965 Нафтан Наваполацк 5 «Атлант» 4500 НФК Мінск 2 у Другой лізе РЦАР-БДУ 1500 Орша Орша 12 Гарадскі 2582 Рух Брэст 1 у Другой лізе «Юнацтва» 3000 Слонім-2017 Слонім 7 «Юнацтва» 2220 Смалявічы Смалявічы 15 у Вышэйшай лізе «Азёрны»ФАК, Акцябрскі 16001000 Смаргонь Смаргонь 11 «Юнацтва» 3200 Спадарожнік Рэчыца 2 у Другой лізе «Цэнтральны» 3550 Хваля Пінск 13 «Хваля» 3136 Хімік Светлагорск 9 «Хімік» 1500

Турнірная табліца

Вынікі матчаў

Стыкавыя матчы Па выніках сезона брэсцкі «Рух» атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе супраць магілёўскага «Дняпро» (14-е месца ў Вышэйшай лізе). Па суме дзвюх сустрэч «Рух» атрымаў перамогу ў серыі пенальці і месца ў Вышэйшай лізе на наступны год.

Першы матч

Адказны матч

Статыстыка ігракоў

Бамбардзіры №ІгрокКлубГалы1 Аляксандр ЮшынБелшына262 Дзмітрый ІваноўОрша173 Яўген БарсукоўСмалявічы15- Іван ВерасГраніт155 Андрэй СалавейЛакаматыў136 Вадзім ДземідовічРух12- Дзяніс КазлоўскіЛакаматыў12- Андрэй ЛясюкБелшына129 Дзмітрый ТамелаНафтан11- Дзмітрый ГомзаСмалявічы1111 Мікалай ЗянькоЛіда10

Крыніца: Football.By

Спасылкі

2019 Катэгорыя:Спорт у Беларусі ў 2019 годзе Катэгорыя:2019 год у футболе