Валянціна Сцяпанаўна Грызадубава (18 (31).1.1910,  — , ) — савецкая лётчыца, Герой Савецкага Саюза (02.11.1938), палкоўнік (1943). Член КПСС з 1941. Дачка лётчыка і авіяканструктара С. В. Грызадубава.

Біяграфія Скончыла аэраклуб (1929), працавала ў ГВФ. 24-25 верасня 1938 разам з П. Дз. Асіпенка і М. М. Расковай на самалёце АНТ-37 здзейсніла беспасадкавы палёт з Масквы на Далёкі Усход, усталяваўшы жаночы міжнародны рэкорд далёкасці палёту. У гады Вялікай Айчыннай вайны з сакавіка 1942 камандавала 101-м авіяцыйным палком далёкага дзеяння (пазней 31-м гвардзейскім бамбавальным авіяцыйным палком), які аказваў дапамогу партызанскім атрадам. Узнагароджана ордэнам Леніна, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі.

Катэгорыя:Палкоўнікі СССР Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 1-га склікання Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Пензы Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Жанчыны-авіятары