Ра́йцаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Райца.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Валеўкаўскага раёна (з 25 лістапада 1940 года Карэліцкі раён) Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Райцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Міратыцкага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Малюшыцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Карэліцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 25 населеных пунктаў. 6 жніўня 1979 года ў склад Малюшыцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Аколіца, Волца, Даўгінава, Лукашын, Малюшычы, Скорава і Сэрвач)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску Райца. 4 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варанчанскага сельсавета (13 населеных пунктаў: аграгарадок Варонча, вёскі Белыя Лугі, Горбатавічы, Куневічы, Літараўшчына, Мінакі, Падгайна, Равіны, Раманы, Саленікі, Трасейкі, Труднава, Цінявічы)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 4 апреля 2017 г. № 235 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Кореличского района Гродненской области .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1121 чалавек, з іх 96,5 % — беларусы, 1,4 % — палякі, 1,2 % — рускія, 0,5 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1412 чалавек.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Навагрудскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе