Разу́ха Жэрара (Arabis gerardii) — кветкавая расліна роду сямейства .

Батанічнае апісанне Двухгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамое. Лісце простае, чаргаванае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае, са стрэлкападобнай асновай, зубчастае, з вострымі, прыціснутымі да сцябла, вушкамі. Кветкі з чатырма пялёсткамі белага колеру. Плод — бугрысты стручок.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі (у т.л. Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е), Каўказ, Сібір. Расце на вільготных лугах, адкрытых схілах, у хмызняках. Цвіце ў красавіку—чэрвені.

На тэрыторыі Беларусі зрэдку сустракаецца на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Літаратура  — С. 349.

Спасылкі

Arabis gerardii Besser // ИАС «ООПТ России» Депозитарий живых систем «Ноев ковчег» // Праект Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава Arabis gerardii (Bess.) Koch — Резуха Жерара // Афіцыйны сайт Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Расійскай акадэміі навук

Катэгорыя:Разуха Катэгорыя:Флора Еўразіі