Кашталян брацлаўскі — мясцовы ўраднік у Брацлаўскім ваяводстве Вялікага Княства Літоўскага. Урад кашталяна з'яўлялся другім паводле значнасці пасля ваяводы.
Згодна з умовамі Люблінскай уніі (1569) ваяводства апынулася ў складзе Каралеўства Польскага; кашталян брацлаўскі засядаў у Сенаце Рэчы Паспалітай.
Кашталянамі брацлаўскімі былі:
князь Андрэй Цімафеевіч Капуста (25.3.1566 — 1571) Васіль Пётравіч Загароўскі (4.7.1572 — 29.2.1580) князь (1580 — 15.3.1581) Аляксандр Сямашка (12.10.1581 — 1597) князь Рыгор Львовіч Сангушка Кашэрскі (1598—1602) Мікалай Сямашка (1602—1618) князь Адам Сангушка (1618) Ян Харленскі (1619—1625) Барталамей Мадлібоўскі (?) Габрыэль Стэмпкоўскі (1638—1662) Стэфан Стэмпкоўскі (1662—1673) Стэфан Лядухоўскі (1673—1675)
Вацлаў Гулевіч (1676) Геранім Гулевіч (?) Францішак Карыцінскі (1688—1696) князь Ян Друцкі-Любецкі (1698) Францішак Карыткоўскі (1689—1703) Аляксандр Цэтнер (20.6.1701 — ?) Ян Юзаф Менцінскі (16.7.1703 — 1709) Рафал Сарбеўскі (7.3.1710 — 1715) Караль Аборскі (16.9.1716 — 1799) Ян Патоцкі (25.5.1729 — 1744) Пётр Браніцкі (8.9.1744 — 1761) Ян Антоній Чарнецкі (16.3.1762 — 1773) Марцін Грахольскі (8.8.1774 — 1790) князь Антоній Ян Чацвярцінскі (25.10.1790 —)
Гл. таксама Ваяводы брацлаўскія
Літаратура
Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. — Kraków, 1885. Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej. T. 1—31. — Poznań, 1879—1908.