Гу́рнаўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Гурнаўшчына.

Утвораны 22 верасня 1980 года ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці БССР ў складзе населеных пунктаў Галавачы, Гурнаўшчына, Каранеўшчына, Лецяшын, Матушы, Рассветная Зубкаўскага сельсаветаРашэнне Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 22 верасня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 28 жніўня 1995 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Зубкаўскага сельсавета.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Клецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1980 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1995 годзе