«Наро́дныя мсці́ўцы» — поўнаметражны мастацкі фільм, зняты ў 2019 годзе рэжысёрам Аляксандрам Меліхаўцом паводле аднайменнага апавядання Васіля Быкава. Першы з 1994 года беларускамоўны ігравы фільм, які выйшаў у шырокі кінапракат.

Сюжэт БССР, 1958 год. Нечакана ў вёску на госці да свайго сябра прыязджае былы супрацоўнік «органаў» Вусаў, хоць усе думалі, што ён ужо не жывы. Яго тут добра памятаюць, перад вайной стараннямі гэтага энкавэдыста многіх рэпрэсавалі — арыштавалі ці забілі.

Чацвёра вяскоўцаў збіраюцца каб абмеркаваць навіну за бутэлькай. Прыгадваюць старыя крыўды, забітых сваякоў. І вырашаюць адпомсціць. А помста за такое можа быць толькі адна — смерць.

Здымкі і паказ Для рэалізацыі праекту быў абвешчаны збор сродкаў на «Talaka.by»nashaniva.by, у выніку ўдалося назбіраць 25 % патрэбнай сумы — каля беларускіх рублёў. Фільм здымаўся часткамі, калі з’яўлялася фінансаванне. Запіс гуку склаў амаль палову бюджэту фільма, таму што звядзенне адбывалася на прафесійным абсталяванні з удзелам адмыслоўцаў.

Увогуле, здымкі цягнуліся 10 гадоў, фільм меў 3 варыянты:

Да жніўня 2018 года фільм быў цалкам гатовы, атрымаў пракатнае пасведчанне (катэгорыя 12+). У фінальнай версіі граюць акцёры Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі: Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курэнь і Ілля Ясінскіnovychas.by. У эпізодах зняліся Канстанцін Воранаў (РТБД) і Паліна Дабравольская з тэатру «Тэрыторыя мюзікла»belsat.eu.

Прэм’ера адбылася 2 і 3 сакавіка 2019 года ў малой залі канцэртнага комплексу «Мінск».

У ролях

Крытыка У аглядзе газеты «Культура» фільм быў ацэнены неадназначна. На думку аглядальніка Тараса Тарналіцкага, кінастужцы не стае ўвасаблення не толькі псіхалагічнай прасторы, але і гістарычнага «бэкграўнду». Фільм больш нагадвае «тэатральную пастаноўку, знятую на свежым паветры». Да недахопаў твора таксама было аднесена спрошчанае ўвасабленне сюжэту, дзе знешні канфлікт застаецца разгорнутым павярхоўна.

Зноскі

Спасылкі

«Народныя мсціўцы» канал Telegram

Катэгорыя:Экранізацыі твораў Васіля Быкава Катэгорыя:Фільмы на беларускай мове Катэгорыя:Фільмы Беларусі 2019 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы-драмы 2019 года