Хадзіло́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Хадзілоні.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шастакоўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шастакі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Радунскага раёна. 25 лютага 1961 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Хадзілоні, сельсавет перайменаваны ў ХадзілонскіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. З 25 снежня 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 11 лютага 1972 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Першамайскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346)..
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Радунскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1972 годзе