«Арсенал» — беларускі футбольны клуб з горада Дзяржынск, заснаваны ў 2019 годзе. У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.
Гісторыя Аб стварэнні новага клуба пад назвай «Арсенал» стала вядома ў студзені 2019 года. Фундатарамі новага клуба сталі беларускі прадпрымальнік Аляксей Меляшкевіч і шведскі бізнесмен Алекс Русхольм, прэзідэнт шведскага футбольнага клуба «АФК Эскільстуна». Каманда, складзеная ў асноўным з нядаўніх дублёраў клубаў Вышэйшай лігі, а таксама з некалькіх вопытных ветэранаў і мясцовых ігракоў, адразу заявілася ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Каманда паспяхова прайшла дыстанцыю, выйграла барацьбу з «Ашмянамі-БДУФК» за першы радок і стала чэмпіёнам Другой лігі.
У 2020 годзе каманда працягвала камплектавацца маладымі ігракамі, а таксама некалькімі вопытнымі выканаўцамі. З-за неадпаведнасці стадыёна ў Дзяржынску патрабаванням хатнія матчы «Арсенал» праводзіў на стадыёне РЦАР-БДУ ў Мінску. Каманда добра пачала выступленне ў Першай лізе, доўгі час вёў барацьбу за высокія месцы і магчымы выхад у Вышэйшую лігу, але пазней стаў саступаць канкурэнтам і ў выніку стаў чацвёртым. У верасні пасаду галоўнага трэнера пакінуў Сяргей Ясковіч, замест яго кіраваць камандай стаў абаронца Павел Кірыльчык.
У сезоне 2021 камандай працягваў кіраваць Павел Кірыльчык. Хатнія матчы «Арсенал» стаў праводзіць на стадыёне «Гарадзея». Каманда хутка захапіла лідарства ў табліцы і, нягледзячы на шэраг няўдалых адрэзкаў, захавала першы радок да канца турніру і выйшла ў Вышэйшую лігу.
У сезоне 2022 клуб захаваў асноўных ігракоў. У Вышэйшай лізе клуб стаў адным з аўтсайдараў і доўгі час ішоў у зоне вылету, аднак паспяховы фініш дазволіў скончыць чэмпіянат на 14-м месцы з 16. У стыкавых матчах за месца ў Вышэйшай лізе на наступны сезон «Арсенал» саступіў рагачоўскаму «Макслайну» (3:2, 1:3) і выбыў у Першую лігу.
У пачатку 2023 года новым трэнерам каманды стаў Сяргей Паўлюковіч, якога ў ліпені замяніў Аляксандр Бразевіч. «Арсенал» выдатна пачаў сезон у Першай лізе, здабыўшы перамогі ў першых дзесяці турах, і ў далейшым захаваў першы радок да канца турніру, за тры туры да фінішу забяспечыўшы вяртанне ў Вышэйшую лігу.
Цяперашні склад Станам на жнівень 2026 года.
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
! colspan="9" bgcolor="#B0D3FB" align="left" | |----- bgcolor="#DFEDFD"
Трэнерскі штаб Ігар Трухаў (нар. 1976) — галоўны трэнер Ігар Варанкоў (нар. 1986) — трэнер Андрэй Лясюк (нар. 1988) — трэнер Ігар Ражкоў (нар. 1981) — трэнер Ігар Куцепаў (нар. 1965) — трэнер брамнікаў
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі (2): 2021, 2023 Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
Чэмпіянат і Кубак Беларусі СезонЛігаГалыАчкіКубакЗаўвагі 2019 Другая (Д3) 1 28 25 1 2 119–14 76 1/16 фіналу Выхад у Першую лігу 2020 Першая (Д2) 4 26 13 7 6 41–28 46 Чвэрцьфінал 2021 Першая (Д2) 1 33 20 8 5 59–22 68 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу 2022 Вышэйшая (Д1) 14 30 5 8 17 18–42 23 1/8 фіналу Пераходныя матчы 2 1 0 1 4–5 Вылет у Першую лігу 2023 Першая (Д2) 1 32 26 3 3 86–30 81 1/8 фіналу Выхад у Вышэйшую лігу2024Вышэйшая (Д1)10301081229-36381/8 фіналу2025Вышэйшая (Д1)11307121127-3533Чвэрцьфінал
Галоўныя трэнеры Сяргей Ясковіч (студзень 2019 — верасень 2020) Павел Кірыльчык ( у верасні — снежні 2020; студзень 2021 — снежань 2022) Сяргей Паўлюковіч (студзень — ліпень 2023) Алег Трубіла ( у ліпені 2023) Аляксандр Бразевіч (ліпень 2023 — снежань 2023) Вячаслаў Вашкевіч (студзеня 2024 — снежань 2025) Ігар Трухаў (са студзеня 2026)
Крыніцы
Спасылкі
Арсенал Дзяржынск