Бітва за Себху — эпізод грамадзянскай вайны ў Лівіі, калі паміж Палатай прадстаўнікоў Лівіі (ППЛ), ісламарадыкаламі і Урадам нацыянальнай згоды (УНЗ) з канца студзеня па сакавік 2019 года вяліся баі за кантроль над горадам Себха.

Перадгісторыя Горад Себха і яго наваколлі выкарыстоўваліся тэрарыстычнымі групоўкамі, якія пранікалі ў Лівію з тэрыторыі суседняга Чада. У камандаванні ЛНА неаднаразова заяўлялі пра гатоўнасць пакласці канец дзеянням баевікоў у гэтым раёне, што ў выніку прывяло да масіраванага наступлення на СебхуЛНА взяла под контроль город Себха на юге Ливии // anna-news, 28 января 2019. У 2018 блізу Себхі зафіксаваны сутыкненні паміж войскамі ЛНА і плямёнамі тубу, дружалюбным УНЗ, канкурэнту Палаты прадстаўнік, якой падпарадкоўваўся фельдмаршал Хафтар.

Ход падзей Наступленне сіл фельдмаршала Хафтара на город пачалося 16 студзеня 2019 года. Мэтай аперацыі стала вызваленне Себхі ад тэрарыстычных фармаванняў. Неўзабаве войскам удалося хутка падысці да горада, дзе баевікі ўжо падрыхтаваліся да абароны. Найбольш жорсткія баі вяліся за аэрапорт. 28 студзеня сілы ЛНА цалкам авалодалі Себхай.

Падчас аперацыі, 18 студзеня, Лівійская нацыянальная армія абвясціла, што за 60 км ад Себхі забіты Абу Талха аль-Лібі, лідар Аль-Каіды ў МагрыбеLibye: Abu Talha al-Liby, chef d’Aqmi, tué dans le sud du pays, RFI, 19 janvier 2019..

З 3 па 6 лютага, пасля шэрагу паразаў, баявыя групы з НігераNiger: reddition de plusieurs rebelles de retour du sud-libyen, RFI, 11 février 2019. і ЧадаCélian Macé, Le maréchal Haftar fait des ricochets au Sahara, Libération, 8 février 2019. пачалі сыходзіць з краіны. Адзін з атрадаў чадскіх баевікоў падчас свайго адступлення падвергнуўся бамбардзіроўцы ВПС ФранцыіTchad: nouvelle reddition de rebelles de l’UFR, RFI, 9 février 2019..

Тым часам УНЗ выказала сваю незадаволенасць аперацыяй ЛНА у Себхе. 6 лютага паміж сіламі ўрада і хафтараўцамі адбыліся першыя сутыкненні.

13 лютага, згодна з інфармацыяй УНЗ, ВПС ЗША нанеслі паветраны ўдар у раёне Убары па пазіцыях баевікоў Аль-Каіды. Аднак на наступны дзень Злучаныя Штаты выпусцілі заяву, што яны не праводзілі паветраных рэйдаў у гэтым раёнеU.S. military denies taking part in raid on al Qaeda site in Libya, Reuters, 14 février 2019..

Раніцай 20 лютага сараджысты ўваходзяць у горад Мурзук і выцясняюць адтуль чадскіх паўстанцаўAffrontements entre l'ANL et des rebelles tchadiens dans le sud de la Libye, Xinhua, 21 février 2019.Libye: un chef de sécurité local assassiné dans le sud-ouest, AFP, 21 février 2019.

21 лютага УНЗ абвясціў, што ён «мірна» захапіў нафтарадовішча Аль-ФілLes forces de Haftar contrôlent un important champ dans le Sud, OLJ, 22 février 2019.Libye: les forces de Haftar contrôlent un important champ dans le sud (porte-parole) , AFP, 22 janvier 2019..

У сакавіку сілы Хафтара праводзяць паспяховае наступленне ў раёне Себхі, выцясняючы з рэгіёна УНЗ, у тым ліку з гарада Мурзук, які яны захапілі 2 сакавіка.

Катэгорыя:Бітвы паводле алфавіта Себха Катэгорыя:Сакавік 2019 года Катэгорыя:Канфлікты 2019 года Катэгорыя:Люты 2019 года Катэгорыя:Студзень 2019 года Катэгорыя:2019 год у Лівіі