Джэ́рэмі Бе́нтам (; , Лондан — , Лондан) — англійскі асветнік, вынаходнік, адзін з заснавальнікаў ідэалогіі неалібералізму.

Біяграфія Джэрэмі Бентам нарадзіўся ў багатай сям’і ў Лондане. Да 3 гадоў навучыўся чытаць і размаўляць на лацінскай мове. У 7 гадоў — іграць на скрыпцы. У 12 гадоў быў накіраваны бацькам навучацца ў Каралеўскі каледж Оксфардскага ўніверсітэта. У 1769 годзе атрымаў ступень магістра права.

Працаваў прыватным адвакатам у Лондане. У 1786—1787 гадах жыў разам з братам Сэмюэлам Бентамам у Крычаве, дзе падрыхтаваў праект Паноптыкона. Пасля вяртання ў Вялікабрытанію актыўна займаўся грамадскай дзейнасцю, выступаў за рэформу права і кадыфікацыю заканадаўства, вёў перапіску з вядомымі палітыкамі і эканамістамі, у тым ліку Адамам Смітам. Прапанаваў некалькі вынаходніцкіх праектаў. Аднак ніводны пры яго жыцці не быў рэалізаваны. Удзельнічаў у заснаванні Універсітэцкага каледжа ў Лондане.

Пасля смерці па яго асабістаму тастаменту яго цела было публічна анатамавана, галава і шкілет запоўнены сенам і муміфікаваны. З 1850 года мумія захоўваецца для ўсеагульнага агляду ва Універсітэцкім каледжы ў Лондане.

Крыніцы

Літаратура

Crimmins, J. Secular Utilitarianism: Social Science and the Critique of Religion in the Thought of Jeremy Bentham / James E. Crimmins. — Oxford: Clarendon Press, 1990. — ISBN 978-0198277415. Эткинд, А. Внутренняя колонизация. Имперский опыт России / Александр Эткинд. — М.: Новое литературное обозрение, 2014. — ISBN 978-5-4448-0151-2.

Спасылкі Internet Encyclopedia of Philosophy Liberal History J. H. BURNS, Happiness and Utility

Катэгорыя:Філосафы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Вынаходнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Дзеячы лібералізму