Канстанцін Іванавіч Развадоўскі () ( — ) — расійскі ваенны дзеяч. Генерал ад іфантэрыі (1883). Граф (1872).

Біяграфія З дваран Мінскай губерні. З 1829 г. унтэр-афіцэр Літоўскага лейб-гвардыі палка. Прымаў удзел у падаўленіі паўстання 1830—1831 гг. У 1832 г. праізведзены ў падпаручнікі і паручнікі гвардыі. З 1845 г. падпалкоўнік у Неўскім марскім палку. З 1849 г. прызначаны камандзірам 24-га Сімбірскага пяхотнага палка, на чале якога ў гэтым жа годзе прыняў удзел у падаўленні Венгерскага паўстання. У 1850 г. праізведзены ў палкоўнікі. З 1854 г. разам са сваім палком ўдзельнічаў у Крымскай вайне.

У 1855 г. «за адметнасць ў справах супраць непрыяцеля» быў узнагароджаны Залатой зброяй «За адвагу».

З 1861 г. праізведзены ў генерал-маёры з прызначэннем памочнікам начальніка 4-й пяхотнай дывізіі. З 1863 г. прызначаны генералам для асобых даручэнняў пры намесніку Царства Польскага графе Ф. Ф. Берг і адначасова старшынёй Асобай следчай камісіі па палітычных справах у Царстве Польскім. Прымаў удзел у падаўленні паўстання 1863—1864 гг., камандаваў войскамі Замкавага напрамку г. Варшавы, потым старшыня асобай следчай камісіі па палітычных справах у Царстве Польскім. З 1867 г. камендант Варшавы. У 1869 г. праізведзены ў генерал-лейтэнанты. У 1883 г. праізведзены ў генералы ад інфантэрыі.

Літаратура Лукашэвіч, А. Развадоўскі Канстанцін Іванавіч / Андрэй Лукашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 396. — ISBN 985-11-0214-8. Пономарёв, В. П., Шабанов, В. М. Кавалеры Императорского ордена Святого Александра Невского, 1725—1917: биобиблиографический словарь в трёх томах. Т. 3. — М., 2009. — С. 315—316. — ISBN 978-5-89577-145-7.

Катэгорыя:Генералы ад інфантэрыі (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1830—1831 гадоў Катэгорыя:Удзельнікі Венгерскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі Крымскай вайны Катэгорыя:Удзельнікі прыгнечання паўстання 1863—1864 гадоў