Арцём Шкурдзюк (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у мінскай школе «Трактар», у юнацкім узросце далучыўся да барысаўскага БАТЭ. З 2016 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе адразу замацаваўся ў складзе, гуляў таксама ў Юніёрскай лізе УЕФА.
У 2017 годзе стаў часам прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан. 7 ліпеня 2017 года дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў матчы Кубка Беларусі супраць стаўбцоўскага «Нёмана-Агра» (5:1). У сезоне 2018 стаў часцей трапляць у заяўку асноўнай каманды, а 28 мая 2018 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Іслачы» (1:1).
У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў сталічны «Энергетык-БДУ». Стаў асноўным абаронцам мінчан, дапамог камандзе па выніках сезона 2018 выйсці ў Вышэйшую лігу. У студзені 2019 года арэнда была падоўжана на ўвесь сезон 2019. У сезоне 2019 заставаўся трывалым іграком асновы ў Вышэйшай лізе. У снежні 2019 стала вядома, што абаронца застанецца ў арэндзе ў сталічным клубе і ў сезоне 2020.
У студзені 2021 года арэнда была падоўжана на сезон 2021, аднак абаронца амаль не з’яўляўся на полі з-за траўмы. У снежні 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў БАТЭ. Сезон 2022 поўнасцю прапусціў, аднаўляючыся ад траўмы.
У студзені 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з «Гомелем». Другую палову сезона 2023 зноў прапусціў з-за траўмы. У студзені 2024 года разарваў кантракт з «Гомелем» і завяршыў прафесійную кар’еру.
Міжнародная кар’ера 14 лістапада 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў другім тайме ў таварыскім матчы супраць Харватыі (1:3). У далейшым стаў асноўным абаронцам моладзевай зборнай.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2016 дубль БАТЭ 20 5 2017 дубль БАТЭ 28 5 2018 (1) Д1 БАТЭ 1 0 2018 (2) Д2 Энергетык-БДУ 11 0 2019 Д1 Энергетык-БДУ 28 1 2020 Д1 Энергетык-БДУ 25 0 2021 Д1 Энергетык-БДУ 2 1 2023 Д1 Гомель 8 1
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Гомель