Званочак раскідзісты (Campánula pátula) — расліна; від роду сямейства .

Назва

Званочак раскідзісты, званочкі, калакольчыкі, дзванкі, лянок Ботанический словарь, Спб, 1878, гарлачыкі, званкі лугавыя, званокВасількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев., званокГанчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927., дрэма.

Батанічнае апісанне

Званочак раскідзісты — травяністая двухгадовая расліна, дасягае ў вышыню 50—70 см. Сцябло прамое. Лісце — вузкаланцэтнае, цёмна-зялёнага колеру, бліскучае.

Кветкі — сіне-фіялетавага колеру, часам белага, буйныя, дасягаюць да 3 см у даўжыню, сабраны ў друзлыя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка.

Значэнне

Званочак раскідзісты — афіцыйная кветкавая эмблема шведскай правінцыі .

Літаратура

Спасылкі

Колокольчик раскидистый в Энциклопедии декоративных садовых растений Campanula patula L. (Колокольчик раскидистый) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Званочак Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе