Астры́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Астрына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярозаўскі сельсаветУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Астрынскага пассаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938)..

20 красавіка 1962 года ў склад Лычкавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Алянішчаўка, Вялікія Бярозаўцы, Задваране, Кульбачына, Ляйкі, Малыя Бярозаўцы, Шоркіна)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. З 23 мая па 25 снежня 1962 года пассавет у складзе Скідзельскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 14 лютага 1974 года да пассавета далучана тэрыторыя скасаванага Нарашскага сельсавета. У 1986 годзе скасаваны хутары Крыўцы і МасяўняРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881)..

26 лютага 2013 года Астрынскі пассавет рэарганізаваны ў сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. 28 жніўня 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Навадворскага сельсавета (41 населены пункт: аграгарадок Новы Двор, вёскі Арлова Гара, Баравыя, Бераставіца, Бершты, Будоўля, Вампершчына, Вуглы, Голдзішкі, Голеўцы, Грамкі, Дамейкі, Забалоцце, Зобія, Казакі, Краснае, Кулеўцы, Куцы Лес, Ленцішкі, Ляхаўцы, Малюкоўцы, Мікулішкі, Падбершты, Пілаўня, Прудзяны, Прыбыткоўшчына, Равятычы, Родзевічы, Рынкаўцы, Рыталеўшчына, Савічы, Саснабор, Смаліха, Сырні, Танявічы, Юраўка, Якубавічы, Яхнавічы і хутары Астапішкі, Квіцеўцы, Шамякі)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области. 26 чэрвеня 2018 года скасаваны хутары Астапішкі, Квіцеўцы, ЛычкаўцыРешение Щучинского районного Совета депутатов от 26 июня 2018 г. № 20 Об упразднении некоторых сельских населенных пунктов Остринского сельсовета Щучинского района Гродненской области .

Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (32 населеныя пункты, без Астрыны) — 1050 чалавек з іх 63,6 % — беларусы, 30,0 % — палякі, 5,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (71 населены пункт) — 3086 чалавек.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1961 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе