Колькасць Сведкаў Іеговы ў Расіі (часам у навуковай і публіцыстычнай літаратуры сустракаецца назва «Іегавісты», але самі Сведкі Іеговы лічаць яе некарэктнайНикитин В. Н., Обухов В. Л. Вероучения религий мира. — СПб.: Химиздат, 2001., гл. 18) на пачатак 2017 года, складала каля 175 тысяч чалавек.
Расійская гісторыя Сведкаў Іеговы пачалася ў канцы XIX стагоддзя. У 1887 годзе часопіс «Вартавая вежа» ўжо чыталі ў Расіі. У 1891 г. Чарлз Тэйз Расел, які ў той час узначальваў дзейнасць Міжнародных Даследчыкаў БіблііНазва Сведкаў Іеговы да 1931 г., наведаў Расею для пропаведзі. Прыкладна ў той жа час Сімяон Казліцкі, выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, будучы ў паездцы ў ЗША, пазнаёміўся з вучэннем Даследчыкаў Бібліі. Пасля вяртання ў Расію Казліцкі распавядаў людзям пра сваю новую веру, пакуль у 1891 годзе ён не быў сасланы ў Сібір па абвінавачванні ў абразе мітрапаліта МаскоўскагаЕжегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.67-70Иваненко С. И. О людях, никогда не расстающихся с Библией. Гл. IV.
20 красавіка 2017 года рашэннем Вярхоўнага суда Расійскай Федэрацыі дзейнасць рэлігійнай арганізацыі «Кіраўнічы цэнтр Сведкаў Іеговы ў Расіі» і ўсіх яго 395 рэгіянальных аддзяленняў прызнана экстрэмісцкай і забаронена на тэрыторыі Расіі. 17 ліпеня 2017 года апеляцыйная скаргаАпелляционная жалоба на решение Верховного суда России от 20 апреля 2017 года о ликвидации всех зарегистрированных организаций Свидетелей Иеговы в России // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России была адхілена Вярхоўным судом РФ і рашэнне ўступіла ў законную сілу. У 2018 годзе Еўрапейскі суд па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу 365 забароненых рэгіянальных аддзяленняў арганізацыі і асобных Сведкаў Іеговы на дыскрымінацыю ў Расіі запытаў пазіцыю расійскіх уладаў на гэты конт. З 2017 года на 30 снежня 2023 г. у Расіі пад следствам у абвінавачванні ў экстрэмізме знаходзіліся ці адбывалі пакаранне, вынесенае судом 792 вернік гэтай канфесіі, з якіх 53 былі аштрафаваны, 232 атрымалі ўмоўны тэрмін пакарання, 144 накіраваны ў калонію, 127 знаходзіліся ў заключэнні і 14 пад дамашнім арыштам, не менш за 8 чалавек памёрлі, знаходзячыся пад следствамУзники совести // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России.
7 чэрвеня 2022 года Еўрапейскі суд па правах чалавека прызнаў незаконнай ліквідацыю юрыдычных аб’яднанняў Сведкаў ІеговыCASE OF TAGANROG LRO AND OTHERS v. RUSSIA //Сайт ЕСПЧЕвропейский суд по правам человека оправдал Свидетелей Иеговы в России // Свидетели Иеговы в РоссииЕСПЧ разобрался, за что Свидетелей Иеговы объявили экстремистами, и объяснил, почему это было незаконно. Ключевые цитаты // Свидетели Иеговы в России.
Гісторыя Сведкаў Іеговы ў Расіі
Расійская імперыя
Паслядоўнікі Міжнародных Даследчыкаў Бібліі і чытачы часопіса «Вартавая вежа» з’явіліся ў Расіі яшчэ ў канцы ХІХ ст., але першая публікацыя на рускай мове, пра якую ёсць звесткі, трактат «Дзе знаходзяцца памерлыя?», пабачыла свет толькі ў 1911 г, хоць раней чытачы з Расіі рабілі пераклады некаторых публікацый з нямецкай мовыЕжегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.75. У 1913 г. у Фінляндыі, якая была часткай Расійскай імперыі была афіцыйна дазволена дзейнасць прадстаўніцтва Даследчыкаў БіблііЕжегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.75-76.
Расія пасля 1917 г. і СССР Дзейнасць Сведкаў Іеговы не была арганізаванай на тэрыторыі Расіі ў 1920-я гг., таму стаўленне да іх з боку савецкай улады было дваякім: з аднаго боку, царква ў Савецкай Расіі і пазней у СССР была аддзелена ад дзяржавы і абвяшчалася свабода веравызнання, з другога боку, савецкая ўлада вяла барацьбу з рэлігіяй. У выніку былі праблемы з увозам літаратуры і рэгістрацыяй дзейнасці Таварыства Вартавой вежы ў Савецкім саюзе.
Тым не менш, з 1925 г. «Вартавая вежа» пачала выходзіць на рускай мове. А ў 1928-29 гг. Таварыства Вартавой вежы прызначыла свайго прадстаўніка ў СССР і зрабіла некалькі спроб легалізаваць дзейнасць Даследчыкаў Бібліі ў Савецкім саюзеЕжегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.82-84.
Рост колькасці Сведкаў Іеговы адбыўся пасля ўваходу ў склад СССР Прыбалтыкі і частак тэрыторыі Польшчы і Румыніі ў 1939—1940 гг., дзе Сведкі Іеговы ўжо арганізавана вялі сваю дзейнасць. Пазней новая хваля росту паслядоўнікаў гэтай канфесіі адбылася пасля вяртання ў СССР, зняволенных нацысцкіх лагераў, якія сталі Сведкамі падчас зняволення, і пасля пераслялення Сведкаў Іеговы з заходніх рэгіёнаў Савецкага саюза ў Сібір падчас аперацыі «Поўнач» (1952).
У 1965 г. высланым Сведкам было дазволена вярнуцца са спецпасяленняўзгодна сакрэтнага загаду Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 верасня 1965 г. № 4020-VI, Архіў Прэзідэнта РФ, Фонд 3, вопіс 58, дакум. 180, арк.52-53, але рэпрэсіі супраць вернікаў працягваліся да канца 1980-х гг.
27 сакавіка 1991 года Сведкі Іеговы ў РСФСР атрымалі афіцыйную рэгістрацыю.
Расія ў 1992—2009 гг.
У азначаны перыяд Сведкі Іеговы карысталіся свабодай веравызнання. У 1996 г. Сведкаў Іеговы, якія перажылі дыскрымінацыю ў СССР, прызналі ахвярамі палітычных рапрэсійУказ Президента Российской Федерации от 14.03.1996 г. № 378 О мерах по реабилитации священнослужителей и верующих, ставших жертвами необоснованных репрессий. У 1996 г. у пас. Сонечны пад Санкт-Пецярбургам пачаў працаваць філіял Таварыства Вартаваой вежы і Кіруючы цэнтр Сведкаў Іеговы ў Расіі. У 2007 г. на рускую мову быў зроблены поўны пераклад Бібліі «Святое Пісанне — Пераклад новага свету».
З другога боку, з канца 1990-х гг. Сведкі Іеговы сталі аб’ектам крытыкі Рускай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату, некаторых СМІ і пэўных грамадскіх актывістаў. Гэта прывяло да шэрагу судовых разбіральніцтваў. Так у сакавіку 2004 года рашэннем Галовінскага раённага суда Масквы пасля шматгадовага судовага разбору, распачатага ў верасні 1998 года, была ліквідавана маскоўская абшчына Сведкаў Іеговы, а яе дзейнасць была забароненаПринято решение о закрытии общины «Свидетелей Иеговы» // Сова. У чэрвені 2010 года Еўрапейскі суд па правах чалавека задаволіў пададзены Сведкамі Іеговы пазоў і ўсталяваў факт парушэння артыкулаў 6, 9 і 11 Еўрапейскай канвенцыі ў вырашэнні расійскага суда аб забароне дзейнасці абшчыны, абавязаўшы Расію выплаціць сведкам Іеговы 20 тысяч еўра за маральную шкоду і 50 тысяч еўра на пакрыццё судовых выдаткаў[Европейский суд по правам человека признал незаконным роспуск общины Свидетелей Иеговы в Москве]// Кредо. У пачатку чэрвеня 2015 г. стала вядома аб аднаўленні рэгістрацыі маскоўскай арганізацыі Сведкаў ІеговыВ Москву вернулись «Свидетели Иеговы» // Русская планета.
Пасля 2009 г.
З 2009 г. пераследванне Сведкаў Іеговы ў Расіі пачало набываць сістэмны характар. Некаторыя публікацыі былі прызнаны судамі экстрэмісцкімі матэрыяламі, але самі Сведкі Іеговы лічаць гэтыя рашэнні памылковыміПочему некоторые издания Свидетелей Иеговы включены в список экстремистских материалов (ФСЭМ)? // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России.
У 2010 г. Раскамнагляд у Расіі ануляваў дазвол на распаўсюджванне на тэрыторыі Расіі друкаваных выданняў «Вартавая вежа» і «ПрачніцесяПриказ Роскомнадзора от 26.04.2010 г. № 268Федеральный список экстремистских материалов. // сайт Министерства юстиции России.!». Пазней у 2012 г. рашэнне Раскамнагляда пацвердзіў арбітражны судАрбитражный суд подтвердил запрет на распространение в России журналов «Свидетелей Иеговы» // ИА Интерфакс-Религия, 26.12.2012 г.. З таго часу да забароны дзейнасці рэлігійных аб’яднанняў Сведкаў Іеговы ў Расіі ў 2017 г. матэрыялы Вартавой вежы друкаваліся ў якасці асобных брашур.
У адказ Сведкі Іеговы ў Расіі выдалі і распаўсюдзілі спецыяльны буклет, у якім адказвалі на абвінавачванні і прыводзілі станоўчыя водгукі рэлігіязнаўцаў пра іх дзейнасцьИстория повторяется? Вопрос к россиянам // Он-лайн библиотека Свидетелей Иеговы. Гэты буклет распаўсюджвалі таксама і Сведкі Іеговы ў Беларусі.
Акрамя пераследванняў з боку праваахоўных і наглядных органаў у азначаны перыяд Сведкі Іеговы сутыкаліся з вандалізмам Залаў Царства і прыватных дамоў з боку апанентаўВидео: Страну захлестнула волна насилия на религиозной почве // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России. Таксама былі зафіксаваны выпадкi, калі ў Залы Царства падкідвалі публікацыі, унесеныя ў Федэральны спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РасііСвидетели Иеговы опубликовали фото дерзкого подброса правоохранителями «экстремистских» материалов в молитвенное помещение в Туле // КредоКамеры наблюдения: сотрудники спецслужб подбрасывают верующим запрещенные книги // Официальный сайт Свидетелей Иеговы в России.
З 2015 па 2019 гг. у сувязі са Сведкамі Расіі адбыліся некалькі судовых разбіральніцтваў і падзеяў, якія атрымалі грамадскі рэзананс. Сярод іх забарона дзейнасці арганізацый Сведкаў Іеговы ў Расіі (2017), Справа Дэніса Крыстэнсена (2017—2019), Суд над Перакладам новага свету (2015—2017), справа шаснаццаці і катаванні ў Сургуце (2019).
Лісты да Пуціна і ліквідацыя абшчын у 2017 г.
Вядомай міжнароднай акцыяй Сведкаў Іеговы па напісанню лістоў у абарону сваіх правоў стала напісанне лістоў да У. Пуціна, Д. Мядзведзева, і яшчэ некаторых чыноўнікаў высокага рангу ў адказ на рашэнне Міністэрства юстыцыі РФ 15 сакавіка 2017 г. падаць іск у Вярхоўны суд Расіі аб прызнанні ўсіх аб’яднанняў Сведкаў Іеговы ў РФ экстрэмісцкімі арганізацыяміСвидетели Иеговы организуют всемирную кампанию в ответ на угрозу запрета в России // Официальный сайт Свидетелей Иеговы. Дакладна невядома колькі лістоў атрымалі азначаныя асобы, але заклік быў шырока падтрыманы ў сацыяльных сетках, дзе кампанія па напісанню лістоў суправаджалася распаўсюджаннем хэштэга StopJWBanРоссийские Свидетели Иеговы запустили хештег в социальных сетях в связи с угрозой запрета их деятельности в стране//Credo.ru. Некалькі разоў гэты хэштэг быў самай папулярнай тэмай сацыяльнай сеткі У Кантакце; і ў гэты час шэраг рускамоўных СМІ апублікавалі артыкулы супраць абвінавачвання Сведкаў Іеговы ў экстрэмізмеЛев Левинсон Свидетели и жертвы // Грани.руМинюст просит суд ликвидировать Свидетелей Иеговы//Комерсант. Цікава, што кампанія па напісанню лістоў суправаджалася распаўсюджаннем непацверджанай інфармацыі аб тым, што Кіруючая Рада Сведкаў Іеговы не рае выкладаць інфармацыю пра кампанію ў сацыяльныя сеткі. Таксама шэраг апанентаў Сведкаў Іеговы спрабавалі распаўсюджваць хэштэг JWgoBan, але гэты хэштэг не стаў настолькі папулярным, як першы, і звычайна суправаджаўся хэштэгам StopJWBan.
З 5 па 20 красавіка 2017 года Вярхоўны суд Расійскай Федэрацыі разбіраў справу аб забароне дзейнасці абшчын Сведкаў Іеговы ў Расіі па абвінавачванню ў экстрэмізмеПрадстаўнікі Сведкаў Іеговы вялі тэкставую трансляцыю гэтага судовага разбіральніцтва. 20 красавіка 2017 года рашэннем Вярхоўнага суда Расійскай Федэрацыі дзейнасць рэлігійнай арганізацыі «Кіраўнічы цэнтр Сведкаў Іеговы ў Расіі» і ўсіх яго 395 рэгіянальных аддзяленняў прызнана экстрэмісцкай і забаронена на тэрыторыі Расіі. 17 ліпеня 2017 года апеляцыйная скарга была адхілена Вярхоўным судом РФ і рашэнне ўступіла ў законную сілу. У 2018 годзе Еўрапейскі суд па правах чалавека прыняў да разгляду скаргу 365 забароненых рэгіянальных аддзяленняў арганізацыі і асобных Сведкаў Іеговы на дыскрымінацыю ў Расіі запытаў пазіцыю расійскіх уладаў на гэты конт.
Рэакцыя іншых канфесій Расіі на ліквідацыю абшчын Сведкаў Іеговы