Дзмітрый Байдук (нар. , Чурылавічы, Мінскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца польскага клуба «Зніч» з Бялы Піскай.
Клубная кар’ера Пачынаў займацца футболам у школе мінскага МТЗ-РІПА, аднак у юнацкім узросце перабраўся ў склад барысаўскага БАТЭ. З 2013 года пачаў выступаць за дубль, дзе адразу стаў адным з асноўных ігракоў, выступаў на пазіцыі абаронцы. У 2014 і 2015 гадах гуляў за моладзевую каманду БАТЭ ў Юніёрскай лізе УЕФА. 18 ліпеня 2015 года згуляў за барысаўскую каманду ў першым матчы 1/16 Кубка Беларусі супраць шклоўскага «Спартака» (1:2), у той сустрэчы каманда барысаўчан была прадстаўлена ў асноўным дублёрамі.
У сакавіку 2016 года на правах арэнды далучыўся да клуба Першай лігі «Смалявічы-СТІ»«Смолевичи-СТИ» арендовали у БАТЭ Байдука, Ровбута, Ануфриева и Богуша , які стаў фарм-клубам барысаўчан. Па заканчэнні сезона 2016 супрацоўніцтва БАТЭ са смалявіцкім клубам было спынена, аднак абаронца застаўся ў «Смалявічах-СТІ». У гэты час стаў часцей выступаць на пазіцыі паўабаронцы. Па выніках сезона 2017 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, але сам пакінуў клуб.
У студзені 2018 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»Копанцов, Рыбаков, Байдук и Дмитрий Щегрикович перешли в «Белшину» . Часам выступаў на пазіцыі нападніка, з 11 галамі стаў другім бамбардзірам каманды. У лістападзе 2018 года папоўніў склад «Гарадзеі»Дмитрий Байдук стал игроком "Городеи" . Трывала з’яўляўся на полі, чаргуючы выхады ў стартавым складзе і на замену.
У лютым 2021 года перайшоў у брэсцкае «Дынама»Байдук перешел в брестское "Динамо" , дзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену. У ліпені 2021 года пакінуў клубДмитрий Байдук покинул брестское "Динамо" .
У студзені 2022 года папоўніў склад польскага клуба «Зніч» з Бялы ПіскайДмитрий Байдук продолжит карьеру в Польше .
Міжнародная кар’ера 15 красавіка 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць моладзевай зборнай Украіны да 20 гадоў (0:1). Пазней яшчэ некалькі разоў прыцягваўся ў зборную, выхадзіў на замену ў чатырох матчах.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль БАТЭ 29 2 2014 дубль БАТЭ 10 0 2015 дубль БАТЭ 22 3 2016 Д2 Смалявічы-СТІ 22 0 2017 Д2 Смалявічы-СТІ 26 3 2018 Д2 Белшына 27 11 2019 Д1 Гарадзея 20 1 2020 Д1 Гарадзея 25 0 2021 (1) Д1 Дынама 6 0
Грамадзянская пазіцыя Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА.
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Зніч Бяла Піска Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Гарадзея Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК БАТЭ