Асака ілжывая сыць (Carex pseudocyperus) — кветкавая расліна, від роду сямейства .

Апісанне Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 80 см. Лісце з гладкім краем, шыза-зялёнага колеру даўжэй, чым сцёблы. Каласкоў 3−6, яны збліжаныя, жаночыя каласкі даўжынёй да 6 см. Лускавінкі, якія пакрываюць кветкі, ланцэта-шылападобныя, зялёныя. Плод — арэшак. Цвіце ў маі.

Шырока распаўсюджаны від. Расце на балотах, берагах вадаёмаў, забалочаных лясах. Ценевынослівая расліна, гіграфіт і эўтроф.

Лекавая і кармавая расліна.

Літаратура Гамуля Ю. Г. Рослини України / за ред. канд. біол. наук. М. Утєвської. — X.: Фактор, 2011. — 208 с.: іл.

Спасылкі

Carex pseudocyperus L. (Осока ложносытевая) // ИАС «ООПТ России»

Катэгорыя:Асаковыя Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Кармавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі