Галавічпо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Галавічполе. Плошча — 8180 гаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 28 августа 2013 г. № 250 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Касцянеўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Касцянева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вялікае Сяло, Карабкі, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі і Старыя Гернікі), таксама ў склад сельсавета з Шайбакпольскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Ваейкаўцы, Валодкаўшчына, Верхняя Лябёдка, Вялікія Казлы, Галасавічы, Русанаўцы і Русачкі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).. 12 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Галавічполе, сельсавет перайменаваны ў ГалавічпольскіРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. 19 жніўня 1985 года ў склад Бакштаўскага сельсавета перададзены 17 населеных пунктаў (вёскі Біцеўцы, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Лычкаўцы, Малыя Казлы, Прымакі, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы, хутар Лычкава)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. 28 жніўня 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Васілішкаўскага сельсавета.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1671 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 74,1 % — палякі, 22,1 % — беларусы, 2,6 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Свірыды, Старыя Гернікі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Шчучынскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілішкаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе