Вуліца Яцыны () — вуліца ў Ленінскім раёне Магілёва, у гістарычным цэнтры горада.

Гісторыя

Уздоўж вуліцы праходзіў Палявы вал, знешні трэці абарончы пояс старажытнага Магілёва. Гістарычная назва — Краснапольскі завулакУлицы Могилева: сто лет назад и сегодня, за савецкім часам перайменаваны ў гонар беларускага скульптара Пятра Яцыны, які стварыў шэраг помнікаў Леніну і Сталіну.

Размяшчэнне Арыентавана з усходу на захад. Размешчана паміж вуліцай Крыленкі і Камісарыяцкім завулкам. Пачынаецца ад Першамайскай вуліцы, перасякае вуліцу Дзяржынскага, за поўначы прымыкае Луганскі завулак, завяршаецца тупіком у прыватнай забудове, ад яго драўляная лесвіца спускаецца да вуліцы Чэхава.

Забудова № 8 — драўляны дом з разным дэкорам. № 12 — драўляны дом з разным дэкорам. № 13 — драўляны дом з разным дэкорам, пабудаваны ў 1922 годзеYauhen Malikau. CARVED DOORS IN WOODEN ARCHITECTURE OF THE LATE 19TH – MID 20TH CENTURIES. CITY OF MOHILEU (EASTERN BELARUS). С. 22.

Спасылкі

Катэгорыя:Ленінскі раён (Магілёў) Катэгорыя:Гістарычны цэнтр Магілёва