Другая бітва за Трыпалі — узброеныя сутыкненні ў Трыпалі паміж рознымі фарміраваннямі, якія не падпарадкоўваліся УНЗ.
Сутыкненні пачаліся 27 жніўня паміж брыгадамі Зінтан і Місурата, з аднаго боку, і брыгадай Тархуны («Сёмая пяхотная брыгада»), з другогаПерастрэлкі ўспыхнулі ў сталіцы Трыпалі — AfrigatenewsГлаварь разбоев Мисураты: «ситуация была бы лучше, если бы атакующие заняли Триполи» — сайт сообщества «За Каддафи и его народ». Баі таксама вяліся ў раёне міжнароднага аэрапорта ТрыпаліРазбои Зинтана во главе с Имадом Трабелси выдвинулись к международному аэропорту Триполи — сайт сообщества «За Каддафи и его народ». 1 верасня Урад нацыянальнай згоды Лівіі абвясціў рэжым надзвычайнага становішча ў сталіцы і яе наваколлі з-за бесперапынных баёўВласти Триполи объявили режим ЧП из-за боев в окрестностях города РІА Навіны, 02.09.2018. Сутыкненні працягваліся аж да 26 верасня, калі УНЗ абвясціў аб спыненні баявых дзеянняў у ваколіцах Трыпалі і заключэнні перамір’я паміж канкуруючымі групоўкаміВ Ливии объявили о новом перемирии между вооруженными группировками — РИА Новости, 26 сентября 2018.
У пачатку кастрычніка, нягледзячы на абвешчанае 26 верасня перамір’е, баі ў раёне Трыпалі аднавіліся. Асноўныя сутыкненні вяліся ў раёне міжнароднага аэрапорта паміж брыгадамі гарадоў Тархуна і Трыпалі («Суар Трыпалі»)В Ливии силовые органы привели в готовность из-за боев у Триполи — РИА Новости, 18.09.2018. Падчас новых баёў кіраўніком МУС Лівіі брыгада Зінтан была абвінавачана ў шэрагу злачынстваў, у тым ліку рабаванні, шантажу, пераследах і забойствах мірных жыхароўГлаварь «МВД» ПНС-2 Ашур возложил на зинтанцев Трабелси ответственность за столкновения в районе Андалус в Триполи — За Каддафи и его народ, 2 октября 2018. На працягу ўсяго месяца ў сталіцы і яе наваколлі адбываліся ўзброеныя сутыкненні паміж рознымі непадкантрольнымі УНЗ узброенымі брыгадаміБольница университета Триполи получила пять тел, погибших в столкновениях в столице — За Каддафи и его народ, 23.10.2018Стрельба в здании «центральной безопасности» в Завия Дахмани — За Каддафи и его народ, 23.10.2018Нападение на офис компании по водоснабжению и канализации — За Каддафи и его народ, 13.10.2018.
Усяго ў баях у сталіцы загінулі больш за 115 чалавекЧисло погибших в столкновениях в Триполи выросло до 115 человек — РИА Новости, 23 сентября 2018.
Гл. таксама Сутыкненні ў Трыпалі (2022)
Трыпалі Катэгорыя:Канфлікты 2018 года Катэгорыя:Жнівень 2018 года Катэгорыя:Верасень 2018 года Катэгорыя:Кастрычнік 2018 года Катэгорыя:Гісторыя Трыпалі (Лівія)