Вольга Генадзеўна Бурлакова (, Баранавічы) — беларуская актрыса і тэлевядучая. Радыёвядучая і вядучая на тэлеканале «СТБ».
Біяграфія Бацькі звычайныя рабочыя завода і ніякага дачынення да мастацтва не маюць. З дзяцінства ахвотна чытала вершы, спявала песні і танцавала. У сярэдняй школе пачала наведваць тэатральную студыю. Са студыяй часта выязджала на канцэрты і фестывалі. На адным з фестываляў Вольгу заўважыў дэкан Акадэміі Уладзімір Андрэевіч Мішчанчук і параіў ёй паспрабаваць паступіць у Тэатральны. Скончыла Беларускую Акадэмію мастацтваў.
Творчая біяграфія У 2003 годзе скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў і адразу была прынята ў трупу Мінскага Тэатра-студыі кінаакцёра, акрамя таго, яна супрацоўнічала з Новым драматычным тэатрам. З 2006 года актрыса працуе вядучай на тэлеканале СТБ у праграмах «Раніца. Студыя добрага настрою». Запатрабаваная актрыса ў Расіі. Знялася ў дэтэктыўных і крымінальных серыялах; У меладрамах «Эта женщина ко мне» (сумесны расійска-беларускі серыял, у якім зняліся такія вядомыя расійскія артысты, як Глафіра Тарханава і Аляксей Барабаш), «У реки два берега», «На дальней заставе», «Сельский учитель» і інш.. З удзелам артысткі на экраны выйшлі шматлікія фільмы і серыялы.
Фільматэка Фламінга (), 2018 Спальваючы масты (), 2018 Мае дарогі (), 2017 Агонь, вада і іржавыя трубы (), 2017 Мухтар. Новы след, серыял (), 2017 Гэта было ў мора (), 2017 Слёзы на падушцы(), 2016 Куба, серыял (), 2016 Вечнае спатканне (), 2016 Сельскі настаўнік, серыял(), 2015 Работа над памылкамі (), 2015 На далёкай заставе, серыял (), 2015 Не пакідай мяне, Каханне (), 2014 Мой блізкі вораг (), 2014 Зоркі свецяць усім (), 2014 Замак на пяску (), 2014 Іншая сям’я (), 2014 Добрае імя, серыял (), 2014 Вясковы раман, серыял (), 2014 Дзяржаўная мяжа, серыял (), 2014 Чужая жанчына (), 2013 Цілі-цілі цеста (), 2013 Старэйшая сястра (), 2013 Сіла кахання (), 2013 Прычал любові і надзеі (), 2013 Парфюмерша, сериал(), 2013 Адбітак кахання (), 2013 Не адпускай мяне (), 2013 Каханне з прабіркі (), 2013 Яблычны спас (), 2013 Санта Лючыя, серыял (), 2012 Прымета на шчасце (), 2012 Паласатае шчасце, серыял (), 2012 Аддзел «С. С. С. Р», серыял (), 2012 Адналюбы, серыял (), 2012 Каханне як няшчасны выпадак(), 2012 Клубнічны рай (), 2012 Вясковая гісторыя(), 2012 У садзе, ці ў агародзе (), 2012 А снег кружыць…(), 2012 Уланская балада (), 2012 Чатыры пары лета, серыял (), 2011 У ракі два берагі-2 (), 2011 Талаш (), 2011 Сямейны дэдэктыў, серыял (), 2011 Пернікі з бульбы (), 2011 Пацалунак Сакрата, серыял(), 2011 Навігатар, серыял (), 2011 Гэтая жанчына да мяне (), 2011 У ракі два берагі (), 2010 Моцная слабая жанчына (), 2010 Псеўданім «Албанец»-3, серыял (), 2010 Помста, серыял (), 2010 Капітан Гардзееў, серыял (), 2010 Жураў, серыял (), 2010 Варажба пры свечках, серыял (), 2010 Захопнікі, серыял (), 2010 Жураў, серыял (), 2009 Дэтэктыўнае агенцтва «Іван ды Мар’я», серыял (), 2009 Чаклун і Румба (), 2007 Пантэра, серыял (), 2007 Дачка генерала (), 2007 Ваш гонар, серыял (), 2007 Прызванне, серыял (), 2005 Мужчыны не плачуць, серыял (),2005
Спасылкі Ольга Бурлакова
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Актрысы Беларусі