Алена Сяргееўна Агарэлышава (нар. , Мінск) — беларуская грамадская актывістка, магістарка сацыялогіі, кіраўніца (2018—2020) і выкладчыца гендарнай канцэнтрацыі ў Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Беларусі (Мінск), трэнерка і распрацоўшчыца адукацыйнага курса «Агенты змен супраць хатняга гвалту» ў Беларускай асацыяцыі маладых хрысціянскіх жанчынИВКА Беларусь/YWCA Belarus .
Даследчыца ў галіне сацыялогіі, антрапалогіі па праблемах гендару, цялеснасці, індустрыі моды і стылю, рэалізацыі правоў ЛГБТК. Займаецца распрацоўкай і кіраўніцтвам праектаў у грамадскіх арганізацыях.
Біяграфія Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Інфармацыя і камунікацыя» і Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у галіне гендарных даследаванняў. Працавала ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі малодшай навуковай супрацоўніцай, менеджаркай праектаў ва ўстанове «Новая Еўразія».
Пачынаючы са студэнцкага часу, Алена Агарэлышава пашырала веды і досвед па некалькіх дадатковых кірунках: у 2009 годзе — міжнародны курс па праектнаму менеджменту ад Брытанскага cавета «Intercultural Navigators», у 2010 — стажыроўка PR ад Інстытута па сувязях з грамадскасцю (Institute of Public Relations). У 2011—2012 гадах праходзіла стажыроўку ў Інстытуце дызайну імя Мохай-Надзь (Moholy-Nagy Művészeti Egyetem, Венгрыя), у 2016 — ва Універсітэце Сёдэрторн на кафедры гендару (Södertörns högskola, Швецыя).
У 2010—2014 гадах працавала журналісткай і менеджаркай на сайце «Альтэрнатыўная моладзевая платформа»Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа.
У 2013—2014 гадах была даследчыцай і каардынатаркай праектаў Інстытута палітычных даследаванняў «Палітычная сфера» (Коўна—Мінск).
З 2014 годзе пасля адукацыйнага курсу ў Беларускім моладзевым грамадскім аб’яднанні «Новыя твары»БМОО «Новые лица» атрымала сертыфікат трэнера па форум-тэатры.
У 2017 годзе выдатна скончыла гендарную магістратуру ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце.
У 2017 годзе была трэнеркай першага ў Баранавічах жаночага беларуска-нямецкага фэсту «RaCAMAha».
Займалася даследаваннямі па праблемах прэзентацыі ў сучасным грамадстве людзей з анкалагічнымі дыягназамі і асабліва жанчын з ракам грудзей. Удзельнічала 9-18 чэрвеня 2017 года ў інтэрактыўным праекце па гэтым пытанні — «Забараніць немагчыма(е)» з выступам «Анкацела — (не)нарматыўнае цела».
У 2017—2018 гадах была нацыянальнай кансультанткай ЮНІСЕФ у БеларусіЮНИСЕФ в Беларуси.
У 2018 годзе працавала праектнай менеджаркай і каардынатаркай «Фэста квір-кіно DOTYK», таксама як каардынатарка дзейнічала ў Community Centre для ЛГБТК+ і іх блізкіх
У 2018—2020 гадах была кіраўніцай гендарнай канцэнтрацыі ў Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Беларусі (Мінск).
Выбраныя публікацыі Алены Агарэлышавай Огорелышева Е. С. Женщины и наука. Положение женщин в структуре высших учебных заведений // Соціальні практики формування ґендерної чутливості й толерантності / Матеріали Всеукраїнської науково-практичної конференції з міжнародною участю, м. Черкаси, 1-3 грудня 2016 р. / упорядник Н. І. Земзюліна — Черкаси: Чабаненко Ю., 2016. — 192 c. Огорелышева Е. С. Контракт с правом на битье: домашнее насилие в отношении женщин // Роль женщины в развитии современной науки и образования : сборник материалов Международной научно-практической конференции, 17-18 мая 2016 г., Минск / БГУ ; редкол.: И. В. Казакова, А. В. Бутина, И. В. Олюнина. — Минск : БГУ, 2016. Огорелышева Е. Онкотело — (не)нормативное тело. (Транскрипт доклада) Алена Агарэлышава. Вобраз і медыум: паміж навукай і відовішчам. Рэцэнзія на кнігу Сарна А. Образ и медиум: визуальный текст в массовой коммуникации: сборник статей (2012) // Палітычная сфера, № 21 (2), 2013. Інтэлектуальная сітуацыя. С. 148—154. Aharelysheva, A. Visual map of Hungarian designers’ brands / A. Aharelysheva // Analysis of International Visegrad Fund — 2011.
Крыніцы
Спасылкі
Юлия Тарибо. Елена Огорелышева: «Если принц Уэльский пригласит меня на прием к королеве, я соберусь за 5 минут — и буду выглядеть потрясающе!»
Выкладчык ECLAB Алена Агарэлышава
Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Беларусі