Іда Бёр’ель (нар. , Лунд) — шведская пісьменніца.

Жыве ў Ростанге (Сконэ). Яе зборнік вершаў «Мама» () быў намінаваны на прэмію «Augustpriset» 2014 года. Меркаванне журы было сфармулявана так: «Як дзіця, усемагутнае ў гульні са сваім стварэннем, Іда Бёр’ель у паэме Ma стварае цэлы свет. Гэта кніга-азбука, што падагульняе мінулае і глядзіць у будучыню. Пакрысе, літара за літарай, Бёр’ель суцішае боль гісторыі, дае прытулак нашай калектыўнай памяці аб раздзяленні, парушэнні межаў і пачуцці віны»Nominerade till Augustpriset 2014 .

На беларускую мову асобныя творы І. Бёр’ель пераклаў Дзмітрый Плакс.

Бібліяграфія Sond (2004) Skåneradio (2006) Konsumentköplagen : juris lyrik (2008) Ma (2014) Böcker I—III (перавыданне першых трох кніг, 2020) Arvodet — Marginalintäkten (радыёп’еса, 2020) Ringa hem (2022) Omsorgslabyrinten (2023)

Узнагароды і ганаровыя званні Прэмія газеты Borås Tidning (2005) за зборнік вершаў Sond Прэмія «Катапульта» (, 2005) за Sond Прэмія імя Марэ Кандрэ (2008) Стыпендыя імя Калебергера (2009, прысуджаецца Шведскай акадэміяй) Паэтычная прэмія Шведскага радыё (2010) Стыпендыя імя Ганны Шостэдт на падарожжа (2011) Паэтычная прэмія таварыства Густава Фродынга (2014) Прэмія імя Эрыка Ліндэгрэна (2015) Паэтычная прэмія імя Герарда Боньера (2015) за кнігу Ma Прэмія Доблаўга (2018) Прэмія Раўзінг (2022)

Спасылкі

Ида Бёрьел. Нет нужды в зеркалах

Катэгорыя:Шведскамоўныя пісьменнікі