Верхнеанга́рскі хрыбет () — горны хрыбет у Расіі, у Бураціі і Іркуцкай вобласці, у сістэме Станавога нагор’я.
Хрыбет знаходзіцца ў напрамку на паўночны ўсход ад возера Байкал. З поўначы абмяжоўвае Верхнеангарскую катлавіну. Даўжыня хрыбта каля 200 км. Вышыні да 2608 м. Складзены з крышталічных горных парод, прарваных інтрузійнымі гранітамі. Грэбень хрыбта вузкі, з трогамі, карамі і востраканцовымі вяршынямі. У ніжняй частцы схілах растуць лістоўнічныя лясы, вышэй — гальцы і горная тундра.
На схілах Верхнеангарскага хрыбта бяруць пачатак рэкі Чая, Мама і інш.
Літаратура
Спасылкі Верхнеангарский хребет // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. Верхнеангарский хребет // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Верхнеангарский хребет // Webgeo — Портал География — Электронная Земля — Eearth / Институт географии РАН
Катэгорыя:Горныя хрыбты Бураціі Катэгорыя:Горныя хрыбты Іркуцкай вобласці