Дэ́мбраўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Дэмбрава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шчучынскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 23 мая па 25 снежня 1962 года ў складзе Скідзельскага раёнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. 26 кастрычніка 1965 года ў склад Каменскага сельсавета перададзена вёска ПратасаўшчынаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 кастрычніка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 1 (1121).. 12 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Лядскага сельсавета перададзены вёскі Багушы, Навасёлкі, Пісклюкі, Рыча, Рыча Дзяржаўная, Шарупы і ШынкаўцыРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. У 1976 годзе з Лядскага сельсавета перададзены вёскі Агульс, Балі, Барысаўка, Вайкалы, Вароны, Доўгая, Еўлашы, Кузьмы, Кухары, Слонна, Чапаеўка, хутары Пятрэлеўшчына і Лядск ВысокіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 сакавіка і 10 мая 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 17 (1499).. 22 лістапада 2021 года скасавана вёска БэрнікіРешение Щучинского районного Совета депутатов от 22 ноября 2021 г. № 261 Об упразднении деревни Берники Дембровского сельсовета Щучинского района.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (39 населеных пунктаў) — 1913 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 68,7 % — беларусы, 25,0 % — палякі, 4,9 % — рускія, 0,8 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (39 населеных пунктаў) — 1035 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Скідзельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе