Агіла Салах Іса аль-Убейды (; ) — лівійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, прэзідэнт Палаты прадстаўнікоў Лівіі і дэпутат ад горада Аль-Куба.

У 1970 годзе скончыў Універсітэт Бенгазі са ступенню бакалаўра права. Працаваў у Міністэрстве юстыцыі і судовай сістэме.

4 жніўня 2014 года на першым пасяджэнні ў Табруку Палаты прадстаўнікоў Агіла Салах Іса быў абраны прэзідэнтам Палаты ў прысутнасці прадстаўнікоў Лігі арабскіх дзяржаў, Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва.

У лістападзе 2021 года Агіла Салах Іса з’яўляўся кандыдатам на прэзідэнцкія выбары.

Катэгорыя:Палітыкі Лівіі