Міхаіл Бараноўскі (нар. , Мазыр, БССР) — беларускі і расійскі футбаліст, брамнік.

Клубная кар’ера Выхаванец мазырскага футбола, пачынаў кар’еру ў «Мазыры» — фарм-клубе мясцовай «Славіі». У 2001 годзе перабраўся ў Расію, выступаў за рэзервовую каманду «Хімкаў», «Лада-САК» з Дзімітраўграда. З 2004 года стаў іграком калінінградскай «Балтыкі-Тарко», пасля яе расфарміравання ў пачатку 2005 года перабраўся ў «Балтыку», якой дапамог перамагчы ў трэцім дывізіёне. Пазней працягваў гуляць у аснове ў другім расійскім дывізіёне, у 2007 годзе на правах арэнды гуляў за салігорскі «Шахцёр», у складзе якога выступаў у Кубку Інтэртота.

З 2010 года быў асноўным брамнікам сочынскай «Жамчужыны» і бранскага «Дынама» ў другім дывізіёне, у другой палове 2012 года быў рэзервовым брамнікам валгаградскага «Ротара». У 2013—2014 гадах гуляў за «Уфу», дапамог ёй выйсці ў Прэм’ер-лігу, аднак сам пакінуў каманду. У другой палове 2014 года гуляў у ПФЛ за «Калугу».

У лютым 2015 года пасля прагляду стаў іграком саратаўскага «Сокала». У ліпені таго ж года вярнуўся ў «Балтыку». У чэрвені 2017 года па заканчэнні кантракта пакінуў калінінградскі клуб, пасля чаго яшчэ доўгі час аднаўляўлся ад траўмы.

У ліпені 2018 года стаў іграком мазырскай «Славіі»Барановский заключил контракт со «Славией», дзе неўзабаве замацаваўся ў складзе і дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У сезоне 2019 чаргаваўся ў браме з Радзівонам Сямукам, а ў 2020—2021 гадах быў асноўным брамнікам мазырскай каманды. У студзені 2022 года абвясціў аб завяршэнні кар’ерыКапитан "Славии" Барановский завершил игровую карьеру.

У лютым 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі калінінградскай «Балтыкі»Завершивший карьеру Михаил Барановский стал тренеров вратарей в академии "Балтики". У снежні 2022 года атрымаў ліцэнзію УЕФА для трэнераў брамнікаў катэгорыі B.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2007 Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018 Пераможца Другога дывізіёна ПФЛ: 2005 (зона Захад)

Крыніцы

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі ФК Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Хімкі Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэмія Тальяці Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка-Тарко Калінінград Катэгорыя:Ігракі ФК Балтыка Калінінград Катэгорыя:Ігракі ФК Шахцёр Салігорск Катэгорыя:Ігракі ФК Жамчужына Сочы Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Бранск Катэгорыя:Ігракі ФК Ротар Валгаград Катэгорыя:Ігракі ФК Уфа Катэгорыя:Ігракі ФК Калуга Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Саратаў Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр