Жалудо́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — гарадскі пасёлак Жалудок.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Фарны Канец. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў гарадскі пасёлак ЖалудокУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Шчучынскага раёна. 17 студзеня 1969 года да сельсавета далучана частка скасаванага Доўгаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Вялікае Сяло, Дубялі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло і Саваўшчына)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 студзеня 1969 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1969, № 9 (1239).. 20 лістапада 1973 года сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Жалудоцкаму пассавету (вёскі Баяры Жалудоцкія, Вялікае Сяло, Дубялі, Зара Камунізму, Зенюкі, Карсакі, Кукіні, Купры, Логвіны, Малое Сяло, Саваўшчына, Скерсі і Фарны Канец) і Мажэйкаўскага сельсавета (вёскі Багданаўцы, Забалаць, Красулі, Навасёлкі, Тумашаўцы і хутар Гарманціна)Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 лістапада 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 10 (1420)..
26 лютага 2013 года Жалудоцкі пассавет рэарганізаваны ў сельсаветРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 223 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Щучинского района Гродненской области .
Насельніцтва пассавета паводле перапісу 2009 года (24 населеныя пункты, без Жалудка) — 1577 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 55,4 % — палякі, 40,8 % — беларусы, 3,2 % — рускія. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2019 года (25 населеных пунктаў) — 2006 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1973 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе