Царква іконы Маці Божай Бялыніцкай — грэка-каталіцкі храм на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана як капліца ў пачатку XX ст. з цэглы. У наш час перададзена грэка-каталіцкай абшчыне, асвячона 15 жніўня 1996 годаНацыянальны сегмент грамадзянскай супольнасці Рэспублікі Беларусь : манаграфія / І. А. Пушкін [і інш.]. — Магілёў : МДУХ, 2015. — 336 с. ISBN 978-985-6985-42-6.. Помнік архітэктуры неаготыкі.
Архітэктура
Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам пад пакатым 2-схільным дахам. Фасад завершаны 2-гранным шчытом, вылучаны па цэнтры стральчатым уваходным парталам, фланкіраваным гранёнымі пілонамі з пінакляні. Бакавыя фасады расчлянёны стральчатымі аконнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі з рэльефнымі крыжамі. Будынак апяразаны карнізам з сухарыкамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Магілёва Катэгорыя:Польскія могілкі (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Лазарэнкі (Магілёў) Катэгорыя:Грэка-каталіцкія храмы Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў неагатычным стылі Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:1996 год у Магілёве