Капліца-надмагілле Жукоўскіх — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана ў пачатку XX ст. з цэглы як надмагілле Жукоўскіх. Помнік архітэктуры мадэрну і архаікі (). У склепе быў пахаваны маршалак шляхты Рагачоўскага павета Аляксандр Жукоўскі (1820—1915)Старонк на сайце Польскіх могілак і, верагодна, ягоная жонка Клацільда з Цеханавецкіх (шыльда не захавалася).

Архітэктура Вырашана сенню на 4 егіпецкіх калонах, якія пастаўлены на квадратны подыум і трымаюць плоскае перакрыцце пад шатровым дахам з крыжом. Магутны антаблемент ад фронта пакрыты рэльефнымі і фланкіраваны канічнымі пінаклямі з вазамі. Унутры на тарцовай сцяне прамавугольны партал з рэльефным крыжом па цэнтры і скульптурай анёла ў аснаванні з правага боку.

Літаратура

Спасылкі Старонка на сайце Польскіх могілак

Катэгорыя:Капліцы Магілёва Катэгорыя:Польскія могілкі (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Лазарэнкі (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі мадэрн Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Магілёве Катэгорыя:Неаегіпецкі стыль Катэгорыя:Надмагільныя помнікі Катэгорыя:Род Жукоўскіх