Усходняя Азія (, , ア) — геаграфічны рэгіён, размешчаны на ўсходзе Азіі, які цягнецца па ўзбярэжжы Ціхага акіяна. Да гэтага рэгіёна звычайна адносяць: Японію, Паўночную Карэю, Паўднёвую Карэю, Тайвань, Кітай, ціхаакіянскае ўзбярэжжа Расіі, Манголію.
Рэльеф характарызуецца складаным спалучэннем гор і раўнін. Значная частка Усходняй Азіі распалагаецца ў зоне Заходне-Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса. Уласцівы вулканізм (Камчатка і горна-астраўныя дугі), назіраецца значная сейсмічная актыўнасць.
Клімат мусонны, сезонна-вільготны, часта адбываюцца тайфуны, паводкі.
Расліннасць прадстаўлена галоўным чынам лясамі, у паўночнай частцы лясы пераважна мяшаныя і тайговыя, на поўдні — шыракалістыя субтрапічныя і трапічныя. У раёнах з нізкай вільготнасцю лесастэпы і стэпы.
Катэгорыя:Азія