«Старэйшая Эда», або «Паэтычная Эда» — вершаваны зборнік міфаў Скандынавіі, захавалася галоўным чынам у рукапісе Codex Regius. Запісана ў XIII стагоддзі. Найбольш распаўсюджаны ў Расіі і Беларусі рускамоўны пераклад Андрэя Корсуна і Уладзіміра Ціхамірава.

Таксама ёсць празаічны зборнік міфаў Малодшая Эда.

Беларускія пераклады У 2021 годзе выйшаў поўны беларускамоўны пераклад першай часткі зборніка («Песні пра багоў»), у 2022 свет пабачыла другая частка («Песні пра герояў»). Абодва пераклады здзейсніў беларускі філолаг Яўген Папакуль.

Выданні Старэйшая Эда: Прароцтва вяшчунні (Eddukvæði: Völuspá). Пераклад са стараісландскай Ігара Кулікова. — Часопіс перакладной літаратуры «ПрайдзіСвет», «№ 19: Нарвежскі вецер» (2017) Эда. Песні пра багоў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Галіяфы, 2021. — 312 с. Эда. Песні пра герояў / уклад., пер. са старажытнаісл., камент. Яўгена Папакуля. — Мінск : Тэхналогія, 2022. — 380 с.

Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Германа-скандынаўская міфалогія Катэгорыя:Сярэдневяковая літаратура Катэгорыя:Эпічныя творы Катэгорыя:Літаратура Ісландыі