Неакласіцыстычная капліца — капліца на каталіцкіх могілках па вул. Лазарэнкі ў Магілёве. Пабудавана як капліца ў пачатку XX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры неакласіцызму. Патынкавана пасля 2008 года, страціўшы свае адметнасці.
Архітэктура Вырашана 4-граннай прысадзістай вежай з 4-гранным пастаментам над 4-схільным бетонным пакрыццём. Франтальная грань прарэзана арачным уваходным праёмам, бакавыя — круглымі люкарнамі.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Капліцы Магілёва Катэгорыя:Польскія могілкі (Магілёў) Катэгорыя:Вуліца Лазарэнкі (Магілёў) Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі неакласіцызм Катэгорыя:З’явіліся ў XX стагоддзі Катэгорыя:XX стагоддзе ў Магілёве