Васюга́нская раўніна, Васюга́нне () — раўніна ў Расіі, у Заходняй Сібіры, на тэрыторыі Омскай, Томскай і Новасібірскай абласцей, частка Заходне-Сібірскай раўніны.

Знаходзіцца ў паўднёвай частцы Заходняй Сібіры, у міжрэччы рэк Іртыш і Об. У паўднёвай частцы пераходзіць у Барабінскую нізіну. Працягваецца ў напрамку з захаду на ўсход больш чым на 500 км, з поўначы на поўдзень — каля 400 кмВасюганская равнина // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина.— М.: Росмэн. 2006.. Уяўляе з сябе раўніну плоскай і спадзіста-хвалістай паверхняй з пераважаючымі вышынямі 100—150 м. Найбольшая вышыня ў вярхоўях ракі Ом у Васюганскіх балотах дасягае 166 м. У паўднёвай частцы рэльеф пакаты, перарэзаны далінамі рэк. Складзена з мезазойскіх і кайназойскіх адкладаў.

Больш за 60 % плошчы раўніны займаюць балотыЛандшафтные зоны и провинции Западно-Сибирской равнины // Экологический центр «Экосистема»™. На схілах — ялова-піхтава-кедравая тайга і асінава-бярозавыя лясы. Клімат кантынентальны. Тэмпература паветра ў зімовы перыяд −19—21 °C (часам да −50—53 °C), у ліпені 17—18 °C. За год выпадае каля 500 мм ападкаў.

Асноўныя рэкі: Вялікі Юган, Васюган, Тара. На Васюганскіх балотах знаходзіцца выток ракі Ом.

Літаратура  — С. 35.

Спасылкі Ландшафтные зоны и провинции Западно-Сибирской равнины // Экологический центр «Экосистема»™ Васюганская равнина // География. Современная иллюстрированная энциклопедия. / Под редакцией проф. А. П. Горкина.— М.: Росмэн. 2006.

Катэгорыя:Раўніны Расіі Катэгорыя:Геаграфія Томскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Омскай вобласці Катэгорыя:Геаграфія Новасібірскай вобласці