У эстэтыцы і робататэхніцы эфект «жудаснай даліны» — гэта з’ява, калі чалавекападобныя аб’екты, якія выглядаюць амаль, але не зусім як сапраўдныя чалавечыя істоты, выклікаюць невытлумачальнае пачуццё жудасці і агіды ў назіральнікаў. Даліна пазначае правал прывабнасці копіі для чалавека на графіку, які звычайна расце з павышэннем падабенства чалавеку.
Прыклады можна знайсці ў робататэхніцы, камп’ютарнай 3D-анімацыі і рэалістычных ляльках. З павелічэннем распаўсюджання віртуальнай рэальнасці, дапоўненай рэальнасці і фотарэалістычнай камп’ютарнай анімацыі, тэрмін «жудасная даліна» быў ужыты у папулярнай прэсе ў дачыненні да стварэнняў, праўдападабенства якіх набліжаецца да неадрознасці ад рэальнасці. Гіпотэза жудаснай даліны прадказвае, што аб’ект, які выглядае амаль як чалавек, рызыкуе выклікаць пачуцці холаду і жаху ў гледачоў.
Этымалогія Канцэпцыя «жудаснай даліны» () была створана японскім прафесарам робататэхнікі Масахіра Моры ў 1970. У 1978 годзе тэрмін быў перакладзены на англійскую як «uncanny valley» (літаральна, «жудасная даліна») ў кнізе Джэйс Рэйчард «Robots: Fact, Fiction, and Prediction». Такі пераклад быў непераднамеранай спасылкай на канцэпцыю Эрнста Джэнтша аб жудасным, якая была ўведзена ў яго эсэ 1906 годаJentsch, E. (25 Aug. 1906). Zur Psychologie des Unheimlichen. Psychiatrisch-Neurologische Wochenschrift, 8(22), 195—198. і распрацавана Зігмундам Фрэйдам у 1919 ў эсэ пад назвай «Жудаснае» («Das Unheimliche»)Freud, S. (1919/2003). The uncanny [das unheimliche] (D. McLintock, Trans.). New York: Penguin.
Гіпотэза Зыходная гіпотэза Моры сцвярджае, што пакуль аблічча робата робіцца больш чалавечым, эмацыйны водгук у некаторых назіральнікаў становіцца ўсё больш пазітыўным і чулым, пакуль не дасягне кропкі, за якой рэакцыя хутка пераўтвараецца ў моцную агіду. Аднак, калі знешні выгляд робата працягвае страчваць адрозненні ад чалавека, эмацыйны водгук зноў змяняецца на станоўчы і набліжаецца да ўзроўню эмпатыі да чалавека.
Гэтая вобласць агіднага адказу выкліканая робатам з якасцямі аблічча і руха паміж «зусім НЕ чалавек» і «зусім ЯК чалавек» з’яўляецца жахлівай далінай. Назва адлюстроўвае ідэю аб тым, што робат, які выглядае амаль як чалавек, здаецца занадта «дзіўным» для некаторых людзей, выклікае пачуццё жудасці, і, такім чынам, не можа выклікаць эмпатычнага адказу, неабходнага для прадуктыўнага ўзаемадзеяння паміж чалавекам і робатам.
Тэарэтычнае абгрунтаванне Быў прапанаваны шэраг тэорый для тлумачэння кагнітыўнага механізму, які ляжыць у аснове феномена:
Выбар партнёра. У чалавека эвалюцыяй закладзены механізм для прадухілення выбару партнёра з нізкім узроўнем нараджальнасці, дрэнным гарманальным здароўем ці неэфектыўнай імуннай сістэмай на аснове бачных прыкмет твару і цела, якія могуць папярэдзіць аб гэтых адхіленнях.Rhodes, G. & Zebrowitz, L. A. (eds) (2002). Facial Attractiveness: Evolutionary, Cognitive, and Social Perspectives, Ablex Publishing. Думкі аб смерці. Назіранне за «жудасным» робатам выклікае прыроджаны страх смерці і запуск механізмаў барацьбы з непазбежнасцю смерці. Часткова разабраныя андроіды гуляюць на падсвядомых страхах спрашчэння, замены і знішчэння: (1) механізм з чалавечым фасадам і механічным інтэр’ерам гуляе на нашым падсвядомым страху, што мы ўсе проста бяздушныя машыны. (2) Андроіды ў розных станах калецтваў, абезгалоўлівання або разборкі нагадваюць поле бою пасля канфлікту і, такім чынам, служыць у якасці напамінку аб нашай смяротнасці. (3) Паколькі большасць андроідаў з’яўляюцца копіямі рэальных людзей, як двайнікі яны могуць выклікаць страх замены на працы, у адносінах і гэтак далей. (4) Парывістасць рухаў андроіда можа быць трывожным, таму што гэта выклікае страх страты кантролю над целам.MacDorman & Ishiguro, 2006, p. 313. Пазбяганне хвароб. Стымул жудасці можа актывізаваць кагнітыўны механізм, які першапачаткова развіваўся, каб матываваць прадухіленне патэнцыйных крыніц патагенаў шляхам выкліку агіды. «Чым больш арганізм падобны да чалавека, тым мацнейшая агіда да яго недахопаў, таму што (1) дэфекты сведчаць аб захворванні, (2) больш чалавека-падобныя арганізмы больш цесна звязаны з людзьмі генетычна, і (3) верагоднасць заразіцца хваробай праз бактэрыі, вірусы і іншыя паразіты ўзрастае з павелічэннем генетычнага падабенства».MacDorman, Green, Ho, & Koch, 2009, p. 696. Візуальныя анамаліі андроідаў, робатаў і іншых анімаваных чалавечых персанажаў выклікаюць рэакцыю трывогі і агіды, падобную да рэакцыі на трупы ці відавочна хворых асоб. . Стымулы з чалавечымі і нечалавечымі рысамі падрываюць наша пачуццё ідэнтычнасці чалавека, звязваючы катэгорыі розныя па якасці (чалавек-нечалавек), з колькаснай метрыкай ступені чалавечага падабенства.Ramey, 2005. Парушэнне чалавечых нормаў. Жудасная даліна можа «быць сімптаматычна да таго, што выклікае параўнанне з мадэллю чалавека, але ва ўсім горшае за яго».MacDorman & Ishiguro, 2006, p. 303. Калі рэч выглядае досыць нечалавечай, то яе чалавечыя характарыстыкі прыкметныя і яны генеруюць суперажыванне. Аднак, калі асоба выглядае амаль як чалавек, яна асацыюецца з мадэллю чалавека і яго падрабязнымі чаканамі нормамі. Нечалавечыя характарыстыкі становяцца прыкметнымі, што дае чалавечаму гледачу адчуванне дзівацтва. Іншымі словамі, робата, які захрас у жудаснай даліне, больш не судзяць па стандартах робата, які робіць звычайную працу прыкідваючыся чалавекам, а замест таго судзяць па мерках чалавека, які дрэнна выконвае працу паводзячы сябе як нармальныя чалавек. Рэлігійнае вызначэнне чалавечай асобы. Існаванне штучных але чалавекападобных утварэнняў разглядаюцца некаторымі як пагроза канцэпцыі чалавечай асобы.MacDorman, K. F., Vasudevan, S. K., & Ho, C.-C., 2009. Прыклад можна знайсці ў тэарэтычных працах псіхіятра Ірвіна Ялама. Ялам тлумачыць, што людзі будуюць псіхалагічную абарону для таго, каб пазбегнуць экзістэнцыяльнай трывогі, вынікаючай са смерці. Адной з гэтых абарон з’яўляецца асаблівасць, іррацыянальнае перакананне, што старэнне і смерць як цэнтральныя працэсы жыцця датычацца ўсіх іншых акрамя сябе.Yalom, Irvin D. (1980) «Existential Psychotherapy», Basic Books, Inc., Publishers, New York Сустрэча з вельмі чалавекападобным «жывым» робатам можа быць настолькі ўразлівай і пераканаўчай, што яна кідае выклік паняццю чалавека аб асаблівасці і экзістэнцыяльнай абароне і выклікае экзістэнцыяльную трывогу. У фальклоры стварэнне чалавекападобных бяздушных істот часта паказана як неразумны крок. Як у іўдзействе, адсутнасць чалавечай спагады і душы ў якога можа прывесці да катастрофы, нягледзячы на добрыя намеры яго стваральніка. Супярэчлівыя сігналы ўспрымання. Негатыўны эфект, звязаны з жудасным, атрымліваецца шляхам актывацыі канфліктуючых уяўленняў. Напружанне ўспрымання ўзнікае, калі чалавек атрымлівае супярэчлівыя сігналы катэгорыі, напрыклад, калі фігура-гуманоід рухаецца як робат, ці мае іншыя бачныя прыкметы робата. Гэты канфлікт пазнання перажываецца як псіхалагічны дыскамфорт («жудасць»), дужа падобны да дыскамфорту, які адчуваецца пры . Некаторыя даследаванні падтрымліваюць гэтую магчымасць. Матур і Рэйхлінг (Mathur and Reichling) выявілі, што час, які быў патрэбны падыспытным, каб адрозніць чалавечы і механічны твар, дасягаў свайго піку на тварах, якія былі на самым нізе жудаснай даліны. Гэта дае падставы меркаваць, што класіфікацыя гэтых асоб, як «чалавек» або «робат» ўяўляе сабой большую кагнітыўную задачу. Тым не менш, у тым жа эксперыменце было выяўлена, што хоць блытаніна ўспрымання супала з жудаснай далінай, але гэта не выклікала пачатак уздзеяння жахлівай даліны на сацыяльныя і эмацыйныя рэакцыі падыспытных. Гэта дае падставы мяркаваць, што блытаніна ўспрымання не можа быць механізмам жудаснага эфекту даліны. Берліё (Burleigh) і яго калегі паказалі, што твары ў сярэдняй кропцы паміж чалавечымі і не-чалавечымі стымуламі выклікалі ўзровень жудасці, які адрозніваўся ад, звычайна, лінейнай мадэлі, якая грунтуецца на ступені падабенства да чалавека. Ямада (Yamada) і інш. выявілі, што кагнітыўная складанасць была звязана з негатыўным наступствам у сярэдняй кропцы працэсу пераўтварэння (напрыклад, шэраг выяў пераўтварэння анімацыйным і сапраўдным сабакам). Фэры (Ferrey) і інш. паказалі, што сярэдняя кропка паміж выявамі на кантынуўме паміж двума катэгорыямі атрымлівае максімум негатыўнага адказу. Таксама выяўлена, што гэта тычыцца і чалавека, і не-чалавечых суб’ектаў. Шоэнгер і Берліё (Schoenherr і Burleigh) прывялі прыклады з гісторыі і культуры, якія сведчалі аб агідызе да да гібрыдных структур, такіх як генетычна мадыфікаваных арганізмаў і трансгендэрных асоб. Нарэшце, Мур (Moore) распрацаваў баесаўскую матэматычную мадэль, якая дае колькасную ацэнку канфлікту ўспрымання. Дакладныя механізмы, якія адказны за гэта, засталіся дыскусійнымі. Сярод іншага, было выказана меркаванне, што эфект абумоўлены катэгарызацыйнай цяжкасцю і неадпаведнасцю ўспрымання. Пагроза унікальнасці і ідэнтычнасці людзей. Адмоўныя рэакцыя на вельмі чалавекападобных робатаў можа быць звязана з праблемай, што гэты від робатаў прыводзіць да размежавання па крытэру чалавека — не-чалавек. Каплан (Kaplan) сцвярджае, што гэтыя новыя машыны кідаюць выклік чалавечай унікальнасці, штурхаючы на перавызначэння чалавечнасці. МакДорма і Энтэнцары (MacDorman і Entenzari) даследавалі адрозненне чалавека і робата ў якасці індывідуальнай рысы, якая можа прадказаць чуллівасць да жудаснай даліны. Фэрары, Паладзіна і Джэтэн (Ferrari, Paladino і Jetten) выявілі, што павелічэнне антрапамарфічнасці выгляду робата прыводзіць да ўзмацнення пагрозы чалавечай унікальнасці і ідэнтычнасці. Чым больш робат падобны на рэальнага чалавека, тым больш ён уяўляе сабой выклік нашай сацыяльнай ідэнтычнасці, як чалавечыя істоты.
Даследаванні Шэраг даследаванняў эксперыментальна вывучаў, ці існуюць эфекты жудаснай даліны для статычных малюнкаў твару робата. Mathur MB & Reichling DB выкарыстоўвалі два наборы картак, якія ахопліваюць дыяпазон ад вельмі механічнага да вельмі чалавечага тыпу: спачатку 80 незалежна абраных выяў твараў робата знойдзеныя ў Інтэрнэце, а потым твары людзей. Яны папрасілі падыспытных яўна ацаніць прывабнасць кожнага твару. Для вымярэння даверу да кожнага твару, падыспытныя згулялі ў інвестыцыйную гульню ў адзін раўнд, каб ўскосна вымераць, якімі грошамі яны гатовы «паставіць» на надзейнасць робата. Абодва наборы картак паказаў моцную жудасную сілу даліны на яўны рэйтынг прывабнасці і больш кантэкстна-залежную жудасную даліну на няяўным рэйтынг даверу. Іх аналіз прапанаванаў механізму жудаснай даліны, як блытаніну ўспрымання мяжы катэгорый, але высветлена, што хоць блытаніна адбываецца ў жудаснай даліне, але потым не ўплывае на сацыяльныя і эмацыйныя рэакцыі.
Адно даследаванне, праведзенае ў 2009 годзе разглядала эвалюцыйны механізм антыпатыі, звязаны з жудаснай далінай. Групе з пяці малпаў былі паказаны тры малюнка: два розныя твары 3D малпаў (рэалістычны, нерэалістычны) і рэальны малюнак твару малпы. Напрамак погляду вачэй быў выкарыстаны ў якасці паказальніка прывабнасці або антыпатыі. На рэалістычны 3D твар малпы глядзелі менш, чым на рэальную фатаграфію або нерэалістычны 3D твар, гэта было вытлумачана як прыкмета таго, што малпы знайшлі рэалістычны 3D твар агідным або палічылі іншыя два малюнкі больш прывабнымі. Як і варта было чакаць ад жудаснай даліны, пабольшаны рэалізм можа прывесці да зніжэння станоўчай рэакцый, і гэта даследаванне паказала, што ні спецыфічныя кагнітыўныя працэсы чалавека, ні чалавечая культура не тлумачаць жудасную даліну. Іншымі словамі, можна сказаць, што такая рэакцыя антыпатыі мае эвалюцыйнае паходжанне.