Цімафей Андрэевіч Марозаў, больш вядомы як Ціма Беларускіх (нар. , Мінск, Беларусь) — беларускі поп-спявак, рэпер, аўтар песень. Атрымаў вядомасць у 2018 годзе з песнямі «Мокрые кроссы» і «Незабудка», якія занялі першыя месцы расійскага музычнага чарта «Яндекс.Музыка». Дэбютная кружэлка выканаўцы «Твой первый диск — моя кассета» таксама ўзначаліла альбомны рэйтынг «Apple Music».

Біяграфія Цімафей нарадзіўся 1 кастрычніка 1998 года ў Мінску. Рос у поўнай сям’і: бацька — колішні вакаліст опернага тэатра, зараз жыве ў Індыі, дзе выкладае музыку дзецям, маці — настаўнік музыкі (на цяперашні момант — у дэкрэтным адпачынку). Таксама ў рэпера ёсць старэйшы брат. Па дадзеных СМІ, па стане на 2018 год яго бацькі ў разводзе.

Па ўласных словах, з ранняга дзяцінства Цімафей захапляўся музыкай. У 6 гадоў бацькі адвялі яго ў музычную школу, дзе ён займаўся гульнёй на віяланчэлі. З 6 да 12 гадоў Ціма актыўна займаўся футболам, але ўсё-такі хадзіць у секцыю на трэніроўкі яму надакучыла і ён кінуў. У школе Ціма вучыўся добра, паспяхова сумяшчаючы яе са спортам. Акрамя таго, часта выступаў на канцэртах школьнай самадзейнасці.

У 10 гадоў Ціма Беларускіх паступіў у Рэспубліканскую гімназію-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і вучыўся там да 9-га класа, пасля чаго паступіў у лінгвагуманітарны каледж. Яго вучоба там скончылася пасля двух чвэрцяў. «Прагульваў — і не зраслося», — казаў Цімафей аб прычынах свайго сыхода з каледжа. Сваю вучобу спявак працягнуў у школе, дзе скончыў дзясяты клас і паступіў у каледж мастацтваў, але і там Беларускіх правучыўся менш за семестр. Сам Ціма распавядаў, што ў той час граў у пераходах на віяланчэлі. Акрамя таго, падпрацоўваў прадаўцом марожанага і грузчыкам.

У 2016 годзе Цімафей не прайшоў кастынг, арганізаваны беларускім рэп-лэйблам «Kaufman» ў мінскім клубе «Re:Public», але ў наступным годзе ўсё-такі стаў удзельнікам лэйбла.

Першыя трэкі ў супрацоўніцтве з лэйблам рэпер запісаў у сярэдзіне 2017 г., аднак ніводная з іх не дабілася значнай папулярнасці. На пачатку 2018 года Ціма Беларускіх выдае свой першы міні-альбом, а ў сярэдзіне таго года — сінгл «Мокрые кроссы», які прынес шырокую вядомасць выканаўцу. На відэахостынгу «YouTube» за кароткі перыяд ён набраў 7 млн праглядаў, трапіў у найбуйнейшы расійскі музычны чарт «Яндекс. Музыка», дзе дасягнуў першага месца, а па выніках года ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» заняў 11-е месца ў рэйтынгу найбольш праслухоўваных песень.

Неўзабаве выйшла песня «Незабудка», якая ўжо праз некалькі дзён пасля прэм’еры трапіла на другое месца рэйтынга «Яндекс. Музыка». Сумесны відэакліп на трэкі «Мокрые кроссы» і «Незабудка» набраў 15 млн праглядаў на «YouTube».

20 кастрычніка 2018 года спявак даў у мінскім клубе «Re: Public» свой першы сольны канцэрт. Далей былі канцэрт у Гомелі 26 кастрычніка, у Наваполацку 3 лістапада і 7 лістапада яшчэ адзін у Мінску.

30 студзеня 2019 г. выдаў свой першы студыйны альбом — «Твой первый диск — моя кассета», які дасягнуў высокіх пазіцый у альбомных чартах «Яндэкс. Музыкі» і «Apple Music». У красавіку таго ж года трапіў у намінанты рэйтынга часопіса «Forbes» «Прафесіянал да 30 гадоў» у катэгорыі «Музыка і кіно». Паводле часопіса, толькі на адных канцэртах Беларускіх зарабіў прынамсі 230 тыс. долараў.

Псеўданім Прадстаўнікі лэйбла, на якім выдаецца Ціма Беларускіх, пракаментавалі выбар псеўданіма наступным чынам: «Па-першае, мы з Беларусі. Заўжды хацелася нейкай павышанай увагі да нашай краіны ў плане музыкі. Заўжды яна неяк недаацэньвалася, недаглядалася, недаслухвалася. Таму мы вырашылі, што псеўданім адразу мусіць паказваць, хто і адкуль. Па-другое, так супала, што „Ціма“ гэта амаль па-англійску „каманда“ (team). Мы ўсе з Беларусі і мы разам працуем над адной справай».

Сам Цімафей назваў сабе «патрыётам, якому хочацца, каб пра Беларусь часцей згадвалі ў свеце». Таксама ён адзначыў, што з’язджаць з краіны не збіраецца, бо «тут ёсць усё, каб рухацца далей».

Газета «Наша Ніва» звяртае ўвагу, што прозвішча Беларускіх — не беларускага паходжання і ўвогуле аксюмаран, паколькі падобнае формаўтварэнне характэрна для прозвішчаў прыгонных сялянаў, што ўтвараліся ад назваў памешчыцкіх родаў, а ў Беларусі дваранаў Беларускія ніколі не было.

Дыскаграфія Альбомы 2019 — «Твой первый диск — моя кассета» ()

Сінглы

2017 — «Рассвет» () 2017 — «Заново» () 2018 — «Дождь» () 2018 — «Взял и полетел» () 2018 — «Девочка-песня» () 2018 — «Привет давай перевернем» () 2018 — «Мокрые кроссы» () 2018 — «О простом» () 2018 — «Искры» () 2018 — «Не онлайн» () 2018 — «Незабудка» () 2019 — «Витаминка» () 2019 — «Я больше не напишу» () 2019 — «Поезда» () 2019 — «Алёнка» () 2019 — «Целовать» () 2019 — «Найду тебя» ()

Відэакліпы 2017 — «Рассвет» 2017 — «Заново» 2018 — «Мокрые кроссы» + «Незабудка» 2019 — «Витаминка» 2019 — «Целовать»

Крыніцы

Спасылкі

https://xn----7sbb9cob.com/artist/2-tima-belorusskih/

Катэгорыя:Рэперы Беларусі Катэгорыя:Артыстычныя псеўданімы