Мажэ́йкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Мажэйкава.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мажэйкаўскі сельсавет у складзе Жалудоцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Малы Мажэйкаў. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Гасцілаўскі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску ГасцілаўцыУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Лідскага раёна. 27 сакавіка 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Радзівонішкаўскага сельсавета (вёскі Більтаўцы, Масявічы, Радзівонішкі, Рэпнікі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў Беларускай ССР ад 27 сакавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. У 1986 годзе скасавана вёска Палуты (далучана да вёскі Дзмітраўцы)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. У 1997 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Малое Мажэйкава, якая 29 мая 2002 года перайменавана ў Мажэйкава. 20 верасня 2002 года сельсавет перайменаваны ў МажэйкаўскіРешение Гродненского областного Совета депутатов от 20 сентября 2002 г. № 98 О решении вопросов административно-территориального устройства Лидского района.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1439 чалавек, з іх 63,9 % — беларусы, 29,9 % — палякі, 5,2 % — рускія, 0,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1085 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Жалудоцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе