Балатнакве́тнік, Німфейнік (Nymphoides) — род кветкавых раслін сямейства .
Батанічнае апісанне Шматгадовыя травяністыя водныя расліны з паўзучым карэнішчам. Сцёблы доўгія, дасягаюць паверхні вады. Лісце шчыльнае, скурыстае, плавае на паверхні вады. Кветкі на доўгіх кветакносах, жоўтага або белага колеру, сабраныя ў парасонападобныя суквецці. Плод — шматнасенная каробачка.
Віды і распаўсюджанне Род налічвае каля 25 відаў (34 відыNymphoides // The Plant List), распаўсюджаных пераважна ў трапічных і субтрапічных раёнах абодвух паўшар’яў. Ва ўмераным поясе, у т.л. на тэрыторыі Беларусі на рацэ Нёман у Карэліцкім раёне сустракаецца .
Растуць у стаячай вадзе заток азёр і рэк, старыцах, сажалках.
Літаратура — С. 240.
Спасылкі
Мотяшенко Г. В. Болотноцветник // Программа «Энциклопедический фонд России» Russika.Ru Nymphoides // The Plant List
Катэгорыя:Бабковыя