«Rolz'n'Rulz» () — другі сінгл з альбома «Gentleman» беларускага інды-рок і паўэр-поп гурта «Hair Peace Salon», выпушчаны 15 верасня 2010 года. Складаецца з адной песні «Rolz'n'Rulz», напісанай Алегам Вялем і Канстанцінам Карманам.
Гісторыя Сінгл «Rolz’n'Rulz» трапіў у вольны доступ 15 верасня 2010 года, у адзін дзень з самотнікам рэміксаў «HPS Remixed».
, — такімі словамі музычны партал Тузін Гітоў заклікаў сваіх чытачоў спампаваць новы сынгл.
Аднайменная песня сінгла «Rolz'n'Rulz», у якой разважваецца пра ўстояныя правілы, мараль і размеркаваныя грамадствам ролі, была напісана ў калажнай манеры, якая адметна да ранняга перыяду творчасці калектыву. Сам другі сінгл з будучага альбому прыадчыніў яго таямніцу надалей, паказаў зрух у бок больш тлустых інструментальных і вакальных партый у спевах.
«Працэс слухання не павінен быць лёгкім, песня павінна паступова прыадчыняцца ўсё больш і больш, з кожным з’яўленнем у плэеры», — апісвалі для Experty.by свой твор удзельнікі гурта «Hair Peace Salon».
Крытыка На думку крытыка Зміцера Падбярэзскага з ej.by, які прыйшоў да высновы, што музыкі вельмі моцна пераасэнсавалі паняцце рок-н-ролу ў сваім сінгле, «Rolz'n'Rulz» — «адна з тых песень, у якіх гурт з гэтак няпростай назвай цалкам пераканаўча дэманструе сваё ўменне выразна арганізаваць музычны матэрыял і ці ледзь не ў першую чаргу — вакальныя партыі і падаць яго адпаведным чынам».
Як складаная частка альбома 2012 года «Gentleman» песня «Rolz'n'Rulz» была заўважана і ў другі раз, атрымаў добрую прэсу: «„Rolz’n'Rulz“ чапляе» (Алег Клімаў, Experty.by), «цудоўная „Rolz’n'Rulz“» (Сяргей Будкін, Experty.by, Будзьма беларусамі!, Тузін Гітоў) — і, на думку Змітра Падбярэзскага з сайта Experty.by, стала доказам разнастайнасці рэпертуару ўсёй плыты. Таксама ён жа праз ej.by надалей адзначыў, што тое, што гэтая песня была выдадзена сінглам, ані не перашкодзіла таго, што яна прыйшлася дарэчы і ў альбоме. Таццяна Бобер і Аліна Шыманская з музычнага парталу «Памяркоўны гук» характарызавалі песню ў жывым выкананні прыметнікам «завадны».
Удзельнікі
Hair Peace Salon: Алег Вяль — вакал, гітары. Канстанцін Карман — вакал, сінтэзатар. Максім Дзевічэнскі — бас, бэк-вакал, мастацкі свіст. Аляксей Кузняцоў — барабаны.
Вытворчасць: Яўген «Yellow Kid» Сухавей — звядзенне. Павел Сініла, студыя «Еverest Studio» — мастэрынг. Slap — дызайн вокладкі.
Узнагароды і прэміі У траўні 2011 года за трэк «Rolz'n'Rulz» гурт выйграў галоўны прыз (сесія гуказапісу на студыі «RecPublica Studios») у конкурсе ад польскага музычнага партала «Fabryka Zespołów».
Рэміксы У 2010 годзе дыджэй мінскага электроннага праекту «Vacuum Government» GRAF стварыў версію песні ў транс апрацоўцы працягласцю 6 хвілін 39 секунд пад назвай «Rolz'n'Rulz (GRAF Trance Mix)», і яна разам з другімі рэміксамі трапіла на самотнік «HPS Remixed» таго ж году. «Супрацоўніцтва атрымалася цікавым, — рэзюміраваў для Тузін Гітоў рэмікс Алег Вяль, суаўтар арыгінальнай песні і лідар гурта «Hair Peace Salon». — Вобразнае бачанне гэтых людзей аказалася вельмі блізкім нашаму». «Нам вельмі спадабалася працаваць з музычным матэрыялам „Hair Peace Salon“, і мы вырашылі ўключыць рэміксы на песні „Rolz'n'Rulz“, „Happy for a While“ у свае жывыя выступленні», — па выніках удзелу на польскім фестывалі «Pakrava. Dni kultury niezależnej Białorusi» апавядалі дыджэі парталу Ultra-music.com.
Зноскі
Спасылкі Спампаваць сінгл (Bandcamp)