Валянцін Вячаслававіч Базы́льчык (, — , Арестова В. Ю. Базыльчик Валентин Вячеславович // Чувашская энциклопедия) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1986), прафесар (1987), Заслужаны дзеяч навукі Чувашыі (1992).
Біяграфія Нарадзіўся ў Полацку. У 1960 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1960—1968 гг. працаваў у Беларускім тэхналагічным інстытуце і Інстытуце фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. Займаў пасады асістэнта, малодшага і старэйшага навуковага супрацоўніка. З 1969 года — дацэнт Чувашскага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 1986 года — загадчык кафедрай арганічнай хіміі і тэхналогіі арганічных рэчываў. У 1986 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Синтез и химические превращения соединений ряда орто- и параментана».
Навуковая дзейнасць В. В. Базыльчыку належаць навуковыя працы па хіміі тэрпентоідаў і іх сінтэтычных аналагаў. У супрацоўніцтве з беларускімі вучонымі новыя біялагічна актыўны прэпараты (пестыцыды) і займаўся даследаваннямі іх эфектыўнасці. Упершыню прапанаваў прамысловы і танны спосаб атрымання з араматычных злучэнняў іх 1, 4-дыгідравытворных вытворных, выкарыстоўваемых у сінтэзе вітамінаў, антыбіётыкаў і іншых біялагічна актыўных рэчываў.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, уладальнік 67 аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы і патэнтаў.
Сярод апублікаванага: Установление структуры органических соединений физико-химическими методами : учеб. пособие. — Чебоксары, 1978. Хроматографические методы анализа и выделения органических веществ. — Чебоксары, 1994. (у сааўтарстве)
Літаратура
Спасылкі Базыльчик, Валентин Вячеславович (доктор химических наук ; 1935—1993) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Катэгорыя:Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Хімікі СССР Катэгорыя:Хімікі Расіі Катэгорыя:Постаці Чэбаксараў Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі НАНБ Катэгорыя:Вынаходнікі СССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДТУ