Далямінцы (долемінцы, галамачы, гломачы; , ) — сярэднявечнае заходнеславянскае племя, якое ўваходзіла ў племянны саюз лужыцкіх сербаў разам з мільчанамі, сорбамі, лужычанамі, нішанамі, сусельцамі і іншымі плямёнамі. Далямінцы з'яўляюцца аднымі з продкаў лужычан, славянскага народа на ўсходзе Германіі.

Рассяленне У другой палове I тысячагоддзя племя далямінцаў займала землі ў міжрэччы Эльбы і Мульды на поўначы ад Рудных гор на тэрыторыі сучаснай Германіі (федэральная зямля Саксоніі. На поўначы ад далямінцаў знаходзіліся землі сусельцаў і ніжычаў, на ўсходзе за Эльбай — землі мільчан і нішан, на захадзе за ракой Мульда — землі сорбаў, худзічаў і іншых плямёнаў, на поўдні ад далямінцаў жылі чэхі.

Паходжанне Далямінцы, як мяркуецца, адносяцца да славянскіх перасяленцаў VII стагоддзя, якія з'явіліся ў міжрэччы Эльбы і Заале, ужо занятым славянскімі плямёнамі, якія адносіліся да пражска-карчакскай культуры.

Саюзы Разам з астанімі плямёнамі міжрэчча Эльбы і Заале далямінцы аб'ядналіся ў саюз сорбаў.

Этнонім

Далямінцы У Баварскім географе IX стагоддзя племя далямінцаў фіксуецца як Talaminsi..

Трубачоў лічыў, што этнонім далямінцы мае іліравенетскае паходжанне: ад ілірыйскага Dalmatae — «авечыя (пастухі)»Трубачев О. Н. Ранние славянские этнонимы — свидетели миграции славян // Вопр. языкознания. 1974. № 6. С. 52-53.

Гломачы У X стагоддзі стагоддзі племя згадваецца ў гістарычных крыніцах пад назвай гломачы (галамачы). Чэшскі вучоны Л. Нідэрле назваў прычыны такой змены этноніма загадкавымі.

Паводле меркавання расійскага археолага В. В. Сядова першы этнонім належыць племяні пражска-карчакскага паходжання, а другая назва звязана з перасяліўшыміся пазней славянамі русэнскай культуры.

Гісторыя Да X стагоддзе длемя далямінцаў (гломачаў) было канчаткова разгромлена немцамі, следам на німі былі заваёваны і ўсе астанія плямёны саюза сорбаў.

Гл. таксама Заходнія славяне Палабскія славяне Лужычане

Катэгорыя:Лужыцкія сербы (саюз плямёнаў) Катэгорыя:Гісторыя Германіі