Анатоль Іванавіч Усенка (нар. 14 чэрвеня 1948) — беларускі футбаліст і трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1998).
Біяграфія З шасці гадоў выхоўваўся ў Чэрвеньскім дзіцячым доме. Там і пачаў займацца футболам у Леаніда Міхайлавіча Корзуна. Жыў у г. Мазыр, наведваў заняткі ў вучылішчы і паралельна гуляў за дзіцяча-спартыўную школуhttp://zviazda.by/be/news/20130701/1372683286-anatol-usenka-futbol-yak-i-zhyccyo-ne-byvae-bez-pamylak.
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры і Вышэйшую школу трэнераў (Масква).
Трэнерская кар’ера Працаваў трэнерам ў камандах «Беларусь» (Мар’іна Горка), «Хімік» (Светлагорск), «Змена» (Мінск)http://news.21.by/other-news/2018/06/14/1521042.html.
Працаваў у трэнерскім штабе ФК «Дынама», з якім выходзіў ў вышэйшую лігу ў 1978 годзе. Чэмпіён СССР 1982 г., бронзавы прызёр чэмпіянату СССР-1983 у складзе «Дынама» (Мінск)http://dinamo-minsk.by/be/press-tsentr/~shownews/2018-06-14-04-25-56 .
Галоўны трэнер беларускай зборнай па міні-футболе сярод інвалідаў па зроку — пяціразовых чэмпіёнаў свету (1998 г., 2002 г., 2004 г., 2007 г., 2011 г.) і чатырохразовых чэмпіёнаў Еўропы (2001 г., 2007 г., 2009 г., 2012 г.).
Палітычныя погляды Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе.
Узнагароды Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь (1998). Ордэн Пашаны (2 верасня 2008)http://laws.newsby.org/documents/ukazp/pos00/ukaz00043.htm. Медаль «За працоўныя заслугі»Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 лютага 2020 г. № 82 «Аб узнагароджанні». Ганаровы грамадзянін Пухавіцкага раёна. Медал НАК «За выдатныя заслугі». Уладальнік тэлевізійнай узнагароды «Гонар нацыі».
Літаратура Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Вікторыя Мар’іна Горка Катэгорыя:Трэнеры ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Трэнеры ФК Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Трэнеры ФК Славія Мазыр Усенка Катэгорыя:Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь